Ала Канстанцінаўна Кабаковіч

беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтка, перакладчыца
(Пасля перасылкі з Ала Кабаковіч)

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч, Кабаковіч-Тычына (7 сакавіка 1943, в. Гутава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 11 лютага 1985, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык.

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч
Дата нараджэння 7 сакавіка 1943(1943-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1985(1985-02-11) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Міхась Тычына
Дзеці Ганна Мікалаеўна Кісліцына
Род дзейнасці літаратуразнаўца, літаратурная крытык, паэтка, перакладчыца, пісьменніца
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу з залатым медалём. У 1959 г. паступіла на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1964 годзе. Працавала рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (196—1966). Скончыла аддзяленне перакладу Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве (1966—1971). У час вучобы была слухачкай славістычных курсаў пры Варшаўскім універсітэце, адзін год працавала рэдактарам і рэцэнзентам аддзела паэзіі часопіса «Дружба народов». З 1971 года малодшы, з 1981 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук (1975). Адначасова працавала рэктарам Народнага універсітэта культуры Будтрэста № 1 у Мінску (1973—1977). Жонка пісьменніка М. Тычыны.

Творчасць правіць

Даследавала гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, узаемасувязі таленту мастака з рэчаіснасцю, асаблівасці свабоднага верша. Аўтарка кніг па крытыцы і літаратуразнаўстве «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Суаўтарка манаграфіі «Паэзія абнаўлення свету» (з І. Шпакоўскім, Н. Шукліной, 1981).

Дэбютавала ў друку падборкай вершаў у 1970 годзе (часопіс «Нёман»). У пасмяротным зборніку «Пасеянае ўзыдзе» (1991), укладзеным М. А. Тычынам, змешчаны вершы, пераклады, эсэ. Перакладала на рускую мову творы беларускіх паэтаў У. Караткевіча, А. Вярцінскага, А. Сербантовіча, А. Разанава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 1. — Мн., 2005.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. — Мн., 1994.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мн., 1985.