Анатоль Станіслававіч Сербантовіч
(Пасля перасылкі з А. Сербантовіч)
Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970) — беларускі паэт.
Анатоль Станіслававіч Сербантовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1941 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 сакавіка 1970 (28 гадоў) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г. — газеты «Піянер Беларусі». Член СП БССР (з 1967).
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).
РэцэнзііПравіць
- Бярозкін Р. На розных узроўнях // Беларусь. − 1966. — № 12.
- Вярцінскі А. «Не думай, што дзеля славы…» // Полымя. − 1973. — № 1.
- Давідоўская А. Азбука жыцця // Маладосць. − 1966. — № 11.
- Ефимов Ф. Реальность и воображение // Дружба народов. − 1969. — № 10.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мн., 1995.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мн., 2002.
- Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі даведнік. — Мн., 1981.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 492.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мн., 1987.