Аляксей Пятровіч Красільнікаў
Аляксей Пятровіч Красільнікаў (19 лютага 1918, в. Макачава, цяпер Выцягорскі раён, Валагодская вобласць — 21 ліпеня 1998) — беларускі мікрабіёлаг і педагог. Заслужаны работнік Вышэйшай школы БССР (1987). Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1968)[2].
Аляксей Пятровіч Красільнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1998 (80 гадоў) |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, бактэрыёлаг, мікрабіёлаг, фельчар, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | лептаспіроз, атрафічны рыніт[d], унутрыбальнічныя інфекцыі[d], прамянёвая хвароба[d] і дызентэрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1968) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ладэйнапольскую фельчарска-акушэрскую школу (1936). Загадчык фельчарска-акушэрскага пункта ў Валагодскай вобласці (1936—1938)[2].
Удзельнік савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай войнаў[2].
Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута ў 1953 годзе аспірант (1953—1956), асістэнт (1956—1958), дацэнт (1958—1962), загадчык (1962—1989), прафесар (1989—1998) кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова — галоўны бактэрыёлаг і старшыня лабараторнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьШырокае кола навуковых інтарэсаў: лептаспіроз, склерома, азена, унутрыбальнічныя інфекцыі, прамянёвая хвароба, дызентэрыя[2].
Сярод апублікаванага:
- Склерома. — Мн., 1971. (разам з Н. А. Ізраіцель);
- Озена: Этиология, иммунология, патогенез. — Мн., 1974. (разам з М. В. Мякіннікавай і І. А. Крыловым).
Зноскі
- ↑ а б в https://www.bsmu.by/page/55/3223/
- ↑ а б в г д 19 февраля 95 лет со дня рождения Алексея Петровича Красильникова Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 118—119.
- Алексей Петрович Красильников (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1988. — № 4. — С. 90.