У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Рышэлье.
Арма́н Жан дзю Плесі́, герцаг дэ Рышэльё, Кардына́л Рышэльё, мянушка «Чырвоны Кардынал» (па-французску: Armand-Jean du Plessis, duc de Richelieu; 9 верасня1585, Парыж — 4 снежня1642, Парыж) — французскі кардынал, арыстакрат і дзяржаўны дзеяч. Кардынал Рышэльё быў дзяржаўным сакратаром з 1616 года і галавой ураду («галоўным міністрам караля») з 1624 года да сваёй смерці.
Кардынал сваім прывілеем ад 29 студзеня1635 года заснаваў вядомую Французскую акадэмію, якая існуе па сённяшні дзень і мае 40 сяброў — «бессмяротных». Як пазначалася ў прывілеі, Акадэмія створаная, «каб зрабіць французскую мову не толькі элегантнай, але і здольнай трактаваць усе мастацтвы і навукі».