Аўрора Канстаўцінаўна Тэн
Аўрора Канстаўцінаўна Тэн (14 верасня 1935, г. Спаск) — беларускі і казахскі архітэктар.
Аўрора Канстаўцінаўна Тэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 верасня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьКарэянка. Скончыла ў 1958 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты, Караганды. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
правіцьЗапраектавала мяса-малочны павільён на Нікольскім рынку ў Алма-Аты (1960), будынкі Упраўлення вугальнай прамысловасці (1963), аўтавакзала (1969, з В. І. Цыцыным) у Карагандзе.
Асноўныя працы ў Беларусі: адміністрацыйны корпус «Белкультгандлю» (1970), сталовая аўтазавода па Сацыялістычнай вуліцы (1978) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары Я. Цюкаў, А. Жалдакоў), сталовая па вул. Някрасава (1970, грамата ВДНГ БССР), кафэ «Малочнае» (1974), Палац культуры Мінпрамбуда БССР (1983) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Тен Аврора Константиновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)