БКМ-333 — сучленены трохвосны нізкападлогавы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Адносіцца да трэцяга пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам. Першы ўзор быў прадстаўлены ў 1998 г. Гады выпуску: 1999, 2002—2004, з 2009 года.

БКМ-33302

У 2011 годзе прайшла невялікая мадэрнізацыя мадэлі: тралейбус атрымаў перапрацаваны салон і прыкметы, характэрныя для АКСМ-321 «Сябар» (пярэднюю частку «Сябар» машыны атрымалі яшчэ ў 2009).

Мадыфікацыі правіць

  • БКМ-33302 — абсталяваны тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання двума цягавымі рухавікамі пастаяннага току, якія прыводзяць у дзеянне два вядучых моста.
  • БКМ-33300А — На ММАС-2006 прайшла прэзентацыя сучлененага нізкападлогавага тралейбуса БКМ-33300А. Яго істотнай асаблівасцю была наяўнасць 150-моцнага дызеля IVECO APU 100DIPME (Euro 3), накапляльных батарэй і цягавага электрарухавіка Skoda 8ML 3550 k/4 магутнасцю 185 кВт[1]. Дзякуючы гэтаму, тралейбус можа рухацца па гарадскіх маршрутах як пры наяўнасці кантактнай сеткі, так і без яе, аб’язджаць участкі абрыву кантактнага провада, выкарыстоўваючы электраэнергію акумулятарных батарэяў або вырабленую дызель-генератарам.
  • БКМ-33305 — прататып. Эксплатуецца ў Мінску. З двума рухавікамі пастаяннага току.
 
БКМ-33300А
 
БКМ-33305

Зноскі

  1. Белкоммунмаш // Грузовик Пресс : часопіс. — 2007. — № 05. (руск.)

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць