Бабруйскія цагельныя мануфактуры
Бабруйскія цагельныя мануфактуры — мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1833—1914 гадах у межах сучаснага Бабруйска Магілёўскай вобласці (4 цагельні). Выраблялі цэглу ад 745 да 7000 000 штук за год на 11 — 922 000 рублёў. У розныя гады працавалі ад 33 да 156 рабочых.
Літаратура Правіць
- Бабруйскія цагельныя мануфактуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).