Бабруйскі манастыр святых жанчын-міраносіц

Манастыр святых жанчын-міраносіц ― жаночы манастыр у гонар святых жанчын-міраносіц у горадзе Бабруйску.

Манастыр
Бабруйскі манастыр святых жанчын-міраносіц
53°08′19″ пн. ш. 29°14′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Бабруйская і Быхаўская
Дата заснавання 2005
Map

Адкрыццё манастыра правіць

Знаходзіцца ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці. Адносіцца да Бабруйскай епархіі. Заснаваны ў 2005 годзе. Размешчаны ў месцы, дзе некалі пачынаўся горад ― на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці ў былых будынках цытадэлі. Манастыру аддадзены 6 пабудоў ваеннай крэпасці; ў будынку турмы вырашана было стварыць манастырскі храм Марыі Магдаліны. У планах манастыра ўзнавіць храм Аляксандра Неўскага, узарваны ў 1934 годзе, ― ужо адкрыты рэшткі падмуркаў.

У сакавіку 2008 года ў прыходзе Бабруйскага Мікола-Сафійскага храма архірэй Серафім прадставіў прыхаджанам ігуменню манастыра Раісу, выпускніцу БДУ, якая раней служыла ў дзяржаўных органах кіравання[1].

Пра жон-міраносіц правіць

 
Жоны-міраносіцы каля Труны Гасподняе
(Ікона, к. XV ст.)

Храм названы ў гонар жанчын-міраносіц. Міраносіцы ― тыя самыя жанчыны, якія па любові да Выратавальніка прымалі Яго ў сваіх дамах, а пазней рушылі ўслед за Ім да месца распяцця на Галгофу. Яны былі сведкамі крыжовых пакут Хрыста. Гэта яны зацемна паспяшаліся да Труны Гасподняй, каб намазаць цела Хрыста мірам, як гэта належала па звычаю юдзеяў. Гэта яны, жанчыны-міраносіцы, першымі пазналі, што Хрыстос уваскрэс. Упершыню пасля сваёй крыжовай смерці Выратавальнік з’явіўся жанчыне ― Марыі Магдаліне[2].

Жыццё манастыра правіць

Спачатку тэрыторыя была ў поўным заняпадзе, ігумення спала ў каморы, з палкай ад пацукоў. Але паступова, з дапамогай дзяржаўных арганізацый і вернікаў жыццё наладзілася. У адрэстаўраваным корпусе ў прыходзе Свята-Сафійскага храма была абсталявана дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці Скорапаслушніцы. Ужо цяпер у будынку манастыра штодня ідзе малітва ― чытаецца акафіст св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліне, праводзіцца хрэсны ход вакол манастыра.

З часам да будынкаў манастыра падведзены камунікацыі ― газ, вада, электрычнасць, каналізацыя. Рамонт аднаго двухпавярховага будынка завершаны, засталіся толькі вонкавыя аддзелачныя работы. Адкрыты трапезная, келлі, швейны пакой. Для сельскагаспадарчых работ у манастыр завезены ўрадлівы грунт, выкладзена тратуарная плітка, якая вядзе да манастыра. У скорым часе неабходна пабудаваць сабор Аляксандра Неўскага, ужо закладзены падмурак. Будуць таксама ўзведзены манастырская званіца і капліца ― купель. Выкапаны катлаван і прывезены будаўнічыя матэрыялы для будаўніцтва сховішча для агародніны[3].

Святыні правіць

Часціца Жыватворнага Крыжа, на якім быў укрыжаваны Хрыстос, часціцы мошчаў такіх святых, як Ефрасіння Полацкая, Іаан Кармянскі, Манефа Гомельская, Спірыдон Трыміфунцкі, Амфілохій Пачаеўскі, опцінскіх старцаў Амвросія, Нектара і Іосіфа, Мітрафана Варонежскага, Аляксандра Неўскага, а таксама часціца мошчаў аднаго з мучанікаў, забітых Ірадам Вялікім.

Зноскі

  1. Монастыри Русской Православной Церкви. Справочник-путеводитель. ― М., О-во сохранения литературного наследия. 2011. с. 543.
  2. Дзень Жон-міраносіц
  3. Аднаўленне бабруйскага манастыра(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць