Ба́біна ка́ша — беларуская абрадавая страва на радзінах, каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп на малацэ, з яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха.

Бабіну кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся торг за яе. Пасля торгу гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госця. Ён разбіваў гаршчок на шчасце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашай па традыцыі ў гаршчку падаюць цукеркі, пячэнне і іншыя стравы.

Літаратура правіць

  • Кухаронак Т. Бабіна каша // Праект «Наша ежа»