Багдан Андрэевіч Рудзюк

украінскі футбаліст

Багдан Рудзюк (нар. 19 красавіка 1994, Пакатыліўка, Харкаўская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Энергетык» з Саланыціўкі.

Футбол
Багдан Рудзюк
Поўнае імя Багдан Андрэевіч Рудзюк
Нарадзіўся 19 красавіка 1994(1994-04-19)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Энергетык (Саланыціўка)
Маладзёжныя клубы
2009 Украіна Геліяс (Харкаў)
2010—2011 Украіна Усход (Харкаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Украіна Стаханаў
2012 Украіна Шчасце
2012 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 0 (0)
2013—2014 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2015 Славакія Бодва (Молдава над Бодваў) 13 (2)
2015 Славакія Попрад 0 (0)
2016 Славакія Рымаўска Собата 12 (0)
2016 Беларусь Слуцк 10 (0)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (1)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (0)
2018 Украіна Сталь (Кам’янскэ) 0 (0)
2019— Украіна Энергетык (Саланыціўка) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

На юнацкім узроўні выступаў за харкаўскія «Геліяс» і «Усход». Пазней некаторы час гуляў на аматарскім узроўні, выступаў за моладзевыя склады сімферопальскай «Таўрыі» і луганскай «Зары».

З 2015 года выступаў у другім дывізіёне Славакіі за клубы «Бодва», «Попрад» і «Рымаўска Собата». У ліпені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў случан, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года пакінуў каманду[4].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. У складзе магілёўскага клуба стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дняпром»[6], і ў жніўні стаў іграком «Крумкачоў»[7], дзе таксама замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Крумкачы»[8].

У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з кам’янскай «Сталлю»[9]. Аднак, не згуляў за клуб ніводнага матча ў Прэм’ер-лізе, і ў ліпені 2018 года, пасля таго як «Сталь» спыніла існаванне, застаўся без каманды.

З 2019 года выступае за аматарскі клуб «Энергетык» з Саланыціўкі ў чэмпіянаце Харкаўскай вобласці.

Зноскі

Спасылкі правіць