Багдан Міхалавіч Грушвіцкі
Багдан-Габрыэль Міхалавіч Грушвіцкі (руск.: Богдан Михайлович Грушвицкий, польск.: Bogdan Gruszwicki; 22 сакавіка 1870, маёнтак Выганічы, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — пасля 1919) — каталіцкі дваранін-землеўласнік, мінскі гарадскі камісар (1919) у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.
Багдан Міхалавіч Грушвіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | |||||||
Род | Грушвіцкія | ||||||
Бацька | Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі | ||||||
Маці | Леакадзія Ратынская (1838—1909) | ||||||
Веравызнанне | каталіцызм |
Біяграфія
правіцьНалежаў да старажытнага шляхецкага (дваранскага) роду Грушвіцкіх, які карыстаўся гербам «Прагоня».
Нарадзіўся 22 сакавіка 1870 г. у сям’і маянтковага двараніна-каталіка Міхала Рудольфавіча Грушвіцкага (1828—1904) і яго другой жонкі Леакадзіі Ратынскай (1838—1909) у маёнтку Выганічы ў Мінскім павеце. Быў хрышчаны ў каталіцтва 18 красавіка 1870 г. у каталіцкім касцёле ў Ракаве.
У 1895 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, валодаў маёнткам Крывічы (цяперашнія Вялікія Крывічы ці Малыя Крывічы) у Мінскім павеце.
14 жніўня 1919 г. быў прызначаны па загаду генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Уладзіслава Рачкевіча (1885—1947) на пасаду мінскага гарадскога камісара ў часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.
Далейшы лёс не даследаваны.
Літаратура
правіць- Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- Список членов Минского общества сельского хозяйства . … на 1 декабря 1914 года. — Типография Я. А. Гринблата, [1914?]. — 40 с.
- Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с.
- Дашкевич, Е. Организационная структура польской гражданской администрации в Минске в 1919―1920 гг. / Е. Дашкевич // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. Роля выхадцаў з Міншчыны ў польскім культурным, грамадскім і палітычным жыцці ў перыяд II Рэчы Паспалітай : матэрыялы [XI] Беларуска-польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 верасня 2019 г. / [рэдкалегія: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навуковыя рэдактары) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 210―218.