Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў)
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) — неагатычны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння[1].
Славутасць | |
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°57′56,12″ пн. ш. 27°03′21,29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Ракаў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата пабудовы | 1906 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000096 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя будаўніцтва
правіцьДраўляны храм
правіць- 1676 г. — будаўніцтва першага, драўлянага касцёла князем Геранімам Сангушкам.
- 1687 г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касцёле кляштар дамініканцаў.
- 1712 г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганнямі айца Валадковіча.
- 1812 г. — касцёл спалены падчас руска-французскай вайны.
- 1824 г. — касцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
- 1835 г. — скасаваны кляштар дамініканцаў, а касцёлу нададзены статус парафіяльнага.
Мураваны храм
правіцьМураваны храм быў узведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-ой сусветнай вайны храм не дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаныя неагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія спічастыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе. У інтэр'еры — спічастыя скляпенні.
Зноскі
- ↑ склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
- Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
- Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
правіцьКасцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў) на Вікісховішчы |
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў) на сайце Radzima.org
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)