Балгарскі нацыянальны фронт
Балгарскі нацыянальны фронт (балг.: Български национален фронт) — балгарская палітычная антыкамуністычная арганізацыя на эміграцыі ў 1948—1995 гадах.
Балгарскі нацыянальны фронт | |
---|---|
балг.: Български национален фронт | |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя на эміграцыі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1948 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1995 |
Нацыянальны фронт выступаў за ліквідацыю камуністычнага рэжыму ў Балгарыі і за аднаўленне Тырнаўскай канстытуцыі 1879 года.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў снежні 1948 года пад Мюнхенам (ФРГ) у працэсе аб’яднання Балгарскага антыбальшавіцкага саюза з Зальцбургу Івана Дочава і балгарскага клуба Мацея Жэйкава[1]. Аддзяленні Балгарскага нацыянальнага фронту былі створаны і ў іншых краінах Заходняй Еўропы, а ў 1950 годзе было абрана цэнтральнае кіраўніцтва на чале з Хрыста Статэў[1]. У 1951 годзе заснавальнік арганізацыі І. Дочаў пераехаў спачатку у Канаду, а ў 1958 годзе — Нью-Ёрк (ЗША).
Балгарскі нацыянальны фронт уваходзіў у Антыбальшавіцкі блок народаў і Сусветную антыкамуністычную лігу. Пазней, І. Дочаў выйшаў з кіраўніцтва АБН з-за рознагалоссяў з украінскім нацыяналістам, старшынёй АБН Яраславам Стэцько). У 1959 годзе Нацыянальны фронт, часова раскалоўся на 2 крылы паміж двума лідэрамі І. Дочавым (Балгарскі нацыянальны фронт—Барацьба) і Х. Статэвам (Балгарскі нацыянальны фронт—Свабода)[2][3]. Аднак у выніку ўнутрыарганізацыйнай барацьбы, арганізацыя засталася пад уплывам паплечнікаў І. Дочава.
У 1981 годзе І. Дочаў саступіў пасаду старшыні Балгарскага нацыянальнага фронту свайму намесніку і рэдактару часопіса «Барацьба» Георгі Папрыкаву. Аднак Георгі Папрыкаў памёр у 1984 годзе, і старшынёй арганізацыі быў абраны іншы рэдактар часопіса «Барацьба» Аляксандар Дэрвадэлскі.
Зноскі
правіць- ↑ а б Шарланов, Диню. История на комунизма в България. Том II. Съпротивата. Възникване, форми и обхват. — София: Сиела, 2009. — С. 239—241. — ISBN 978-954-28-0544-1.
- ↑ Христо, Христов. Прокудените: Българската политическа емиграция при комунизма (балг.). Държавна сигурност.com (27 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2024.
- ↑ Прэфіксы арганізацыі ўмоўныя. Прыхільнікі І. Дочава выдавалі ў Чыкага перыядычны друк «Свабода», прыхільнікі Статэва — «Барацьба» ў Таронта