Балейбелен (турэцк.: Bâleybelen) — штучная мова, распрацаваная асманскім пісьменнікам-суфіем Мух’і Гюльшэні (Muhyî-i Gülşenî) і яго паслядоўнікамі[1] у 1574 годзе. Згодна з турэцкай гістарыяграфіяй, з’яўляецца першай штучнай мовай. Адзіны вядомы захаваны твор — гэта «слоўнік Балейбелен», які знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі.

Балейбелен з’яўляецца апастэрыёрнай мовай. Лексіка запазычана з персідскай, турэцкай і арабскай моў, у той час як граматыка з’яўляецца аглюцінатыўнай, як у турэцкай мове. У якасці пісьменства выкарыстоўваўся асманскі алфавіт. Аўтар мовы — турэцкі містык Мух’і Гюльшэні, які паходзіў з Эдырнэ. Гюльшэні з’яўляўся членам аднаго з суфійскіх ордэнаў Каіра. У адрозненне ад сучасных штучных моў, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў якасці дапаможнай міжнароднай мовы ці ў літаратуры і кіно, балейбелен быў распрацаваны дзеля выкарыстання ў мастацкай літаратуры. Улічваючы ціск, які аказваўся на суфіяў, існуе версія, што балейбелен мог з’яўляцца мовай абмежаванага кола асоб.

Ідэя стварэння мовы была заставана на тым, што кожны раз, калі бог адпраўляў людзям новае адкравенне, яно пасылалася людзям на новай мове: Аўрам атрымаў адкравенне на іўрыце, Ісус на арамейскай, а Магамет на арабскай мове. Балейбелен застаецца адзінай добра дакументаванай штучнай мовай эпохі Адраджэння пазаеўрапейскага паходжання.

Зноскі

Спасылкі правіць