Балцінава (лат.: Baltinava) — сяло на ўсходзе Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Балцінаўскай воласці. Першая згадка каля 1760 года. З 1772 года да пачатку 1920-х гадоў у складзе Люцынскага павета. У 1924—1944 гадах у складзе Абрэнскага павета. У 1925 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка. У савецкі час населены пункт быў цэнтрам Балцінаўскага сельсавета. У пасёлку размяшчаўся саўгас «Балцінава». Да 2009 года ўваходзіў у Балвскі раён. Сярэдняя школа, музей, аптэка, каталіцкі касцёл (1931), праваслаўная царква.
Балцінава на карце Латвіі
|
|