Баляслаў Іосіфавіч Мацкевіч
беларускі медык, анколаг, дзіцячы хірург
Баляслаў Іосіфавіч Мацкевіч (2 студзеня 1928, Гнесічы — 2014) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1987)[1]. Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Баляслаў Іосіфавіч Мацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Род дзейнасці | урач, анколаг, хірург, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1983) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1953). Галоўны ўрач абласнога анкалагічнага дыспансера ў Вілейцы (1956—1962)[1].
Асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі (1962—1976), загадчык курсам дзіцячай хірургіі (1976). Заснавальнік і загадчык кафедры дзіцячай хірургіі педыятрычнага факультэта (1985—1998), прафесар гэтай жа кафедры (1998—2000) Гродзенскага медыцынскага інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўны напрамак навуковай працы — вывучэнне патагенезу і ўдасканаленне метадаў лячэння гнойна-сэптычных хірургічных захворванняў у дзяцей[1].
Асобныя творы
правіць- Рефлекторные влияния на моторную функцию желудка у больных с рубцовым сужением пищевода : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук / Б. И. Мацкевич ; Минский государственный медицинский институт. 1960
- Патогенетическое лечение острых перитонитов у детей : Метод. рекомендации / М-во здравоохранения БССР, Упр. лечебно-профилакт. помощи детям и матерям; [Сост. Б. И. Мацкевич]. 1981
- Обоснование патогенетического лечения острого перитонита у детей: экспериментально-клинические исследования : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.35 / Мацкевич Болеслав Иосифович. — Москва, 1982. (Ба183467)
- Панкреатиты заболевания желчных путей : (тезисы докладов XVI Пленума Правления научного медицинского общества хирургов БССР), май, 1988 г. / [редколлегия: И. Я. Макшанов (ответственный редактор) и др.]. 1988
- Ведение послеоперационного периода у детей с лактазной недостаточностью : Метод. рекомендации и блок информ. для студентов и врачей / Гродн. гос. мед. ин-т, Каф, дет. хирургии; [Сост.: Б. И. Мацкевич, В. М. Шейбак]. 1997
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
- Нарысы сучаснай гісторыі дзіцячай хірургіі на Беларусі : манаграфія / Баляслаў Мацкевіч. — Гродна, 2009.
- Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 172
- Болеслав Иосифович Мацкевич (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1998. — № 1. — С. 56.