Бамбергскі кафедральны сабор
Бамбергскі кафедральны сабор (афіцыйна Бамбергскі кафедральны сабор Святога Пятра і Святога Георгія, ням.: Bamberger Dom, Bamberger Dom St. Peter und St. Georg) — адзін з сямі імперскіх сабораў Германіі.
Хрысціянскі сабор | |
Бамбергскі кафедральны сабор | |
---|---|
Bamberger Dom | |
49°53′27″ пн. ш. 10°52′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Бамберг |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Бамбергская епархія |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль з элементамі готыкі |
Заснавальнік | Генрых II Святы |
Дата заснавання | 1004 |
Будаўніцтва | 1004—1217 гады |
Дата скасавання | 1081 |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | burgen.strasse-online.de/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва сабора пачалося ў 1004 годзе па загаду Генрыха Святога і скончылася ў 1012 года. Асвячэнне адбылося 6 мая 1012 года. У 1081 годзе сабор быў пашкоджаны пажарам. У 1111 годзе Ота Бамбергскі асвяціў зноў пабудаваны сабор. Пасля яшчэ аднаго пажару, у 1215 годзе пачалося будаўніцтва трэцяга па ліку сабора. Ён быў асвечаны 6 мая 1237 года.
У саборы знаходзяцца пахаванні вядомых асоб, у тым ліку самога Генрыха Святога, яго жонкі Кунігунды, папы рымскага Клімента II — адзінага папы, пахаванага ў Германіі, і першага караля Германіі з дынастыі Штаўфенаў Конрада III. Сёння Бамбергскі кафедральны сабор уяўляе сабой узор раманскай архітэктуры, даўжыня - 94 м, шырыня - 28 м, вышыня будынка 26 м. Па вуглах пабудаваныя чатыры вежы па 81 м у вышыню кожная. У вежах сустракаюцца элементы готыкі. Падчас Другой сусветнай вайны Бамберг практычна не пацярпеў, рэканструкцыя або аднаўленне сабора не патрабавалася. Сабор - частка старога горада, уключанага ў 1993 годзе ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.
Спасылкі
правіцьСусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 624 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамбергскі кафедральны сабор
- Bamberg Cathedral
- Kunst & Kultur — Der Bamberger Dom Архівавана 17 кастрычніка 2014.