Бану Алкан
Бану Алкан (турэцк.: Banu Alkan, імя пры нараджэнні — Ліз Ромка Раброня; нар. 1 красавіка 1958, Дуброўнік, Югаславія) — турэцкая актрыса харвацкага паходжання, празваная «Афрадытай», якая аказала вялікі ўплыў на турэцкую поп-культуру і жывапіс[2]. Турэцкая газета Sabah назвала актрысу «Афрадытай турэцкага кіно»[3], а газета Hürriyet «Іконай поп-культуры 80-х»[2].
Бану Алкан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1958[1] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёрка, мадэль, спявачка |
IMDb | ID 0019772 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Ліз — пятае дзіця, якое нарадзілася ў сям’і цесляра ў харвацкім горад Дуброўнік ў Югаславіі[3].
У васьмігадовым узросце (у 1966 годзе) дзяўчынка пераехала з сям’ёй у турэцкі горад Эдрэміт у правінцыі Балыкесір.
Актрыса сыграла першую вялікую ролю ў карціне 1976 года «Таксіст» (турэцк.: Taksi Şoförü) рэжысёра Шэрыфа Герэна.
Бану Алкан выйшла замуж за Гурбюза Ханіфа (турэцк.: Gürbüz Hanif), з якім пражыла 15 гадоў аж да яго смерці[2].
Актрыса валодае калекцыяй карцін турэцкага мастака Фікрэта Муалы, памерлага 20 ліпеня 1967 года. Карціны дасталіся ёй ад нябожчыка мужа, і час ад часу яна прадае іх на аўкцыёнах[2].
Сучасны турэцкі мастак Амер Улуч (турэцк.: Ömer Uluç) напісаў серыю карцін з «іконамі» турэцкай папулярнай культуры, сярод якіх карціны «Бану Алкан» і «Аху Тугба». Мастак выставіў іх у галерэі Maçka, і калі акторка ўбачыла карціну, яна ўсклікнула: «гэта не падобна на мяне!», — на што прысутны пры гэтым мастак адказаў: «Дакладна, гэта карціна, а не вы»[2].
Фільмаграфія правіць
- Паўстанне (Isyan, 1975) — Müjde
- Таксіст (1976)
- Гняздо Скарпіёна (1977)
- Страляй у мяне, забі мяне (1980)
- Плач мне ў вочы (1981)
- Кніга грахоў (1981)
- Жанчына ночы (1983)
- Жанчына з вуліцы (1984)
- Шалёнае сонца (1984)
- Забойцы таксама плачуць (1985)
- Жаданне (1985)
- Блакітнае падарожжа (1986)
- Я люблю (1986)
- Афрадыта (1987)
- Гарачае, чым сонца (жоўтае сонца) (1987)
- Жыццё (1988)
- Дзікі і прыгожы (1989)
- Жыццё Афрадыты Бану Алкан (2000)
- Каляровыя светы (2000) — серыял
- Высушыце соль (2001) — серыял
- Людо (2005) — серыял
- Афрадыта (2010) — кароткаметражны фільм
Дыскаграфія правіць
- Afrodit — Neremi? (1998)
- Dansa Kaldır (Давай патанцуем) (2000)
- Beyaz Orkide (Белая архідэя) (2005)
- Best of 2011 Remix (2011)
- Aşk Yap Benimle (Займайцеся са мной любоўю)
Узнагароды правіць
Зноскі
- ↑ 1980'lerin ünlüleri şimdi nasıl görünüyor // https://www.sabah.com.tr/galeri/magazin/1980lerin-unluleri-simdi-nasil-gorunuyor
- ↑ а б в г д Banu Alkan’ın Türk resim tarihindeki yeri(тур.) // Hürriyet : газ. — 2010. — 18 Temmuz
- ↑ а б 1980'lerin ünlüleri şimdi nasıl görünüyor(тур.) // Sabah : газ. — 2015. — 5 Şubat
- ↑ Banu Alkan geceye iki erkekle katıldı(тур.) // Ensonhaber. — 2014. — 10 Kasım
- ↑ Yıldızlar Altın Palmiye Ödülleri için Mersin'e geliyor(тур.) // Posta. — 2015. — 26 Nisan
- ↑ Yıldızlar, kız çocukların eğitimi için buluştu(тур.) // Haber8. — 2015. — 26 Nisan
Спасылкі правіць
- Бану Алкан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)