Баракчын Хатун (Буракчын, Баракшын[1]; ? — 1257) — старшая жонка Бату, рэгент Улуса Джучы пры малалетнім Улагчы  (руск.) (1256—1257). Паводле арабскіх крыніц, валодала «шырокім розумам і ўменнем распараджацца»[2].

Баракчын Хатун
манг.: Борагчин хатан
Смерць 1257
Муж Батый
Дзеці Сартак[d]

Біяграфія правіць

Баракчын паходзіла з алчы-татар  (руск.), аднаго з татарскіх  (руск.) плямёнаў, якія вандравалі на ўсходзе Манголіі і большай часткай знішчаных па загадзе Чынгісхана ў 1202 годзе[1][3]. У летапісе  (руск.) Рашыд ад-Дзіна  (руск.) згадваецца з такім жа імем старэйшая жонка Угедэя[4]. Існуе меркаванне (не пацвярджаецца крыніцамі) аб іх тоеснасці: Баракчын пасля смерці Угэдэя (1241) і захопу ўлады Туракіной (Дорэгенэ)  (руск.) магла бегчы да Бату[5], варожаму Туракіне і яе сыну Гуюку. Самае ранняе паведамленне пра Баракчын як жонку Бату датуецца 1250 годам: у Галіцка-Валынскім летапісе  (руск.) распавядаецца, што Даніла Галіцкі, які ўпершыню прыехаў у стаўку Бату, пасля прыёму ў самога кіраўніка ідзе «пакланіцца царыцы Баракчын»[6].

Дакладна невядома, хто з 26 жонак[7] Бату быў маці яго сыноў Сартака  (руск.), Тукана (Тогана, Тукукана)  (англ.) і Абукана. Лічыцца, што сынам Баракчын быў Сартак[8], але пацверджанняў гэтаму ў крыніцах няма. Маці Тукана Баракчын быць не магла, бо выйшла за яго замуж пасля смерці Бату (1255/1256) і, магчыма, нарадзіла Туда-Мункэ  (руск.)[9].

Пасля раптоўнай смерці Сартака, успадкаваць Бату, Баракчын, па загадзе каана Мункэ, была прызначаная кіраўніцай улуса да наступлення паўналецця Улагчы  (руск.), сына[9][10] Сартака. Улагчы таксама ў хуткім часе памёр. Спрабуючы не дапусціць прыходу да ўлады Беркэ  (руск.), верагоднага вінаватага ў смерці Сартака і Улагчы, Баракчын вырашыла ўзвесці на пасад свайго сына Туда-Мункэ і захаваць за сабой званне рэгента[11].

Гэта здагадка грунтуецца на паведамленні арабскага аўтара XIV стагоддзя Ан-Нувайры, згодна з якім: «Баракшын, жонка Тагана … захацела, каб улада над паўночнымі краінамі пасля смерці Сартака дасталася сыну яе, Тудаменгу. Яна валодала шырокім розумам і уменнем распараджацца. Але з ёю не пагадзіліся на гэта ні ханы, сыны Батухана, дзядзькі сына яе, ні цемнікі. Убачыўшы гэты іх супраціў, яна ўвайшла ў зносіны з Хулаку, сынам Тулі, паслала да яго стралу без пёраў і кафтан без пояса і адправіла да яго (пасла) сказаць: „няма больш стралы ў калчане, і налучча засталося без лука, прыходзь, каб прыняць царства“. Потым яна адправілася ўслед за паслом і старалася дабрацца да Хулаку і прывесці яго ў краіны Паўночныя. Народ, даведаўшыся, што яна намышляе, паслаў услед за ёю, вярнуў яе, нягледзячы на супраціў з яе боку, і забіў яе.»[12].

На падставе гэтага паведамлення расійскі гісторык Я. П. Мыськов зрабіў выснову аб тым, што Баракчын пасля смерці Бату выйшла замуж за яго другога сына Тукана і неўзабаве нарадзіла Туда-Мункэ (Туда-Менгу), якога і паспрабавала пасадзіць на трон[11]. Версію пра тое, што Баракчын была маці Туда-Мункэ і збіралася ўзвесці на пасад менавіта яго, не падвяргалі сумневу і больш раннія даследчыкі[2].

Пазней Р. Ю. Пачакаеў выказаў здагадку, што гэта паведамленне Ан-Нувайры не заслугоўвае даверу адразу па некалькіх прычынах[13]. Па-першае, Туда-Мункэ быў не самым старэйшым сынам Тукана — у яго былі двое старэйшых братоў, кожны з якіх меў больш правоў на трон Залатой Арды. Па-другое, паводле такой дасведчанай крыніцы, як Рашыд ад-Дзін, маці Туда-Мункэ (як і яго старэйшага брата Менгу-Цімура) была зусім не Баракчын, а нейкая Кучу Хатун з племені айрат[14].

Да таго ж іншы арабскі гісторык, Ібн Халдун, паведамляючы пра гэтыя падзеі, паказвае ў якасці стаўленіка Баракчын не яе пасынка (па версіі Ан-Нувайры — сына) Туда-Мункэ, а яе новага мужа Тукана (іншыя варыянты імя — Тудан або Тукукан) — сына Бату і бацькі Туда-Мункэ[12].

Каго б Баракчын не вырашыла ўзвесці на пасад, яе не падтрымала мангольская арыстакратыя Улуса Джучы. Гэта прымусіла Баракчын звярнуцца па дапамогу да Хулагу, які ваяваў у Іране, брату каана. Але задума яе была раскрыта Берке, Баракчын была схопленая пры спробе да ўцёкаў у Іран і пакарана смерцю (1257)[2].

У мастацкай літаратуры правіць

Баракчын з’яўляецца адным з персанажаў дылогіі Аляксея Югава  (руск.) «Ратаборцы». Аўтар апісвае яе як «маленькую, пыхлівую, з птушыным голасам і тварам юнага Буды манголку»[15].

Зноскі

  1. а б Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1952. — Т. 1, кн. 1. — С. 106-107, 111. Архівавана 2 мая 2012 года.
  2. а б в Сафаргалиев М. Г. Распад Золотой Орды. — Саранск: Мордовское книжное издательство, 1960. — С. 47.
  3. Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1952. — Т. 1, кн. 2. — С. 251. Архівавана 2 мая 2012 года.
  4. Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1960. — Т. 2. — С. 8. Архівавана 2 мая 2012 года.
  5. Роки 1245 — 1260. // Літопис руський / Пер. з давньорус. Л. Є. Махновця. — К.: Дніпро, 1989. — XVI+591 с. — ISBN 5-308-00052-2. Архівавана 13 мая 2013 года.
  6. Галицко-Волынская летопись. Пушкинский дом РАН. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 3 студзеня 2009.
  7. Гийом де Рубрук. Путешествие в Восточные страны // История монголов. — М.: АСТ:Транзиткнига, 2005. — С. 327. — ISBN 5-17-031003-X.
  8. Почекаев Р. Ю. Батый. Хан, который не был ханом. — М., СПб.: АСТ, Евразия, 2007. — С. 309.
  9. а б Ала ад-Дин Джувейни. История завоевателя мира // Сборник материалов, относящихся к истории Золотой Орды. — М.: 1941. — С. 223. Прим. 10. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2011.
  10. У Рашыд ад-Дзіна ён названы сынам Бату: Гл.: Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1960. — Т. 2. — С. 73. Архівавана 2 мая 2012 года.
  11. а б Мыськов 2003.
  12. а б Тизенгаузен 2005.
  13. Почекаев 2009.
  14. Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1960. — Т. 2. — С. 73. Архівавана 2 мая 2012 года.
  15. Югов А. [lib.ru/HIST/YUGOW/ratobor.txt Ратоборцы]. — Л.: Лениздат, 1983. Архівавана 2 лютага 2009 года.

Літаратура правіць

  • Почекаев Р. Ю. Батый. Хан, который не был ханом / Научный редактор А. Г. Юрченко. — М., СПб.: АСТ, Евразия, 2007. — 350, [2] с. — (Историческая библиотека). — ISBN 978-5-17-038377-1.
  • Сафаргалиев М. Г. Распад Золотой Орды. — Саранск: Мордовское книжное издательство, 1960. — 1 500 экз.
  • Мыськов Е. П. Политическая история Золотой Орды (1236-1313 гг.). — Волгоград, 2003. — С. 63. — 178 с. — ISBN 5-85534-807-5.
  • Почекаев Р. Ю. Цари ордынские. Биографии ханов и правителей Золотой Орды. — Евразия, 2009. — С. 253-254. — 406 с. — ISBN 978-5-91852-010-9.
  • Тизенгаузен В. Г. История Казахстана в арабских источниках. — ДАЙК-ПРЕСС, 2005. — Т. Сборник материалов, относящихся к истории Золотой Орды. Т I. Извлечения из сочинений арабских. — С. 122. — 771 с. — ISBN 9965-699-81-Х.