Баранскае

возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці

Бара́нскаевозера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, на поўнач ад вёскі Барані, у басейне ракі Сарачанка. Належыць да групы Сарачанскай групы азёр.

Баранскае
Лебедзі на Баранскім возеры
Лебедзі на Баранскім возеры
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136 м[1]
Даўжыня 1,08 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,35 км
Найбольшая глыбіня 8,2 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Баранскае (Беларусь)
Баранскае
Баранскае
Баранскае (Гродзенская вобласць)
Баранскае
Баранскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера складае 0,17 км². Даўжыня — 1,08 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, сярэдняя — 0,14 км. Берагавая лінія звілістая. Яе даўжыня складае 2,35 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, знаходзяцца пад лесам. На захадзе схілы спадзістыя, разараныя. Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка).

Літаратура

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.