Баргузінскі хрыбет

Баргузінскі хрыбет(руск.: Баргузинский хребет) — горны хрыбет у Забайкаллі, у Бураціі. Працягваецца на 280 км уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа возера Байкал. Вышыня да 2841 м.

Баргузінскі хрыбет
руск. Баргузинский хребет
54°42′ пн. ш. 110°24′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБурація
Даўжыня280 км
Вышыня2841 м 
Баргузінскі хрыбет (Расія)
Баргузінскі хрыбет
Баргузінскі хрыбет (Бурація)
Баргузінскі хрыбет

Складзены з гранітаў і крышталічных сланцаў. У рэльефе выдзяляюцца вострыя скалістыя вяршыні, стромкія схілы, раздзеленыя цяснінамі і ускладненыя карамі. Маюцца выхады тэрмальных мінеральных крыніц.

На заходнім схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсходнім схіле да вышыні 1400 м пераважае лістоўнічная тайга, вышэй — рэдкалессі з зараснікамі кедравага стланіка, якія змяняюцца горнымі тундрамі і ўчасткамі альпійскіх лугоў.

На заходнім схіле знаходзяцца Баргузінскі запаведнік, паўднёвей Забайкальскі нацыянальны парк.

Літаратура правіць