Баршчыўскі раён
Баршчыўскі раён[1] (укр.: Борщівський район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласці Украіны. Ліквідаваны 19 ліпеня 2020 года. Адміністрацыйны цэнтр — Баршчыў[1] (укр.: Борщів).
Баршчыўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Борщівський район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Статус | Раён | ||||
Уваходзіць у | Цярнопальская вобласць | ||||
Уключае |
1 гарадскі савет 2 пасялковыя саветы 42 сельскія саветы |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Баршчыў | ||||
Дата ўтварэння | 1939 | ||||
Дата скасавання | 19 ліпеня 2020 | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2015) | ▼ 67 849 | ||||
Шчыльнасць | 68,8 чал./км² | ||||
Плошча | 1 006 км² | ||||
Часавы пояс | EET (UTC+2, улетку UTC+3) | ||||
КААТЛУ | 6120800000 | ||||
Тэлефонны код | +380-3541 | ||||
Паштовыя індэксы | 48700—48771 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 67849 чалавек, плошча — 1006 км².
Адміністрацыйны падзел
правіцьТэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 42 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
правіцьНа тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 70 сёлаў.
Славутасці
правіць- Аптымістычная пячора — самая доўгая гіпсавая пячора ў свеце
- Крыштальная пячора
Зноскі
- ↑ а б Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баршчыўскі раён