Крыштальная пячора
Крышта́льная пячора (Крыўчэнская пячора, укр.: Кришталева печера) — карставая пячора ў гіпсе на тэрыторыі Цярнопальскай вобласці Украіны. Адна з найбуйнейшых пячор у краіне.
Крыштальная пячора | |
---|---|
![]() Каля ўваходу | |
Каардынаты: 48°41′25″ пн. ш. 26°05′30″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Украіна |
Амплітуда | 10 м |
Даўжыня | 22 м |
Аб'ём | 93 000 м³ |
Год адкрыцця | 1721 |
Тып | карставая |
Змяшчаючыя пароды | гіпс |
Сумарная працягласць пячоры складае 22 км, амплітуда — 10 м. Уяўляе сабой складаную лабірынтавую сістэму хадоў, выпрацаваных пераважна па вертыкальных тэктанічных расколінах. Пячора сухая, пастаянная тэмпература паветра складае каля 10 °C. Дэкараваная карбанатнымі нацёкамі і гіпсавымі крышталямі (часам у выглядзе махроў).
Крыштальная пячора вядомая з 1721 года. Цяпер помнік прыроды; абсталяваная для экскурсій (працягласць маршруту — 3 км).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 529. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).