Растоўскі Барысаглебскі манастыр

Барысагле́бскі на Ву́сці манасты́р — помнік рускай архітэктуры ў пасёлку Барысаглебскім (на дарозе з Растова ў Угліч).

Від на Барысаглебскі манастыр
Брама манастыра

Заснаваны ў канцы 14 ст., пабудаваны ў 1-й палавіне 16 ст., каля Растова (цяпер Яраслаўская вобласць). Каля манастыра вырас пасёлак Барысаглебскі.

Ансамбль манастыра правіць

Вакол цэнтральнай прамавугольнай плошчы — сабор Барыса і Глеба (1522—1524, прыпісваецца архітэктару Р. Барысаву), трапезная (з царквой Благавешчання; 1524—1526, архітэктар Барысаў; перабудавана ў 17 ст.), келлі (16 ст.), званіца (1680).

Манастыр абкружаны сценамі з 14 вежамі і 2 цэрквамі 17 ст. Прамавугольныя ў плане сцены з сіметрычна пастаўленымі брамамі і вежамі надаюць ансамблю рысы рэгулярнасці, а свабоднае размяшчэнне багатых пабудоў — жывапісны выгляд.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць