Барысаўка (возера)
Бары́саўка — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1,5 км на захад ад вёскі Кавалёва, у басейне ракі Мнюта.
Барысаўка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,24 км |
Шырыня | 0,11 км |
Плошча | 0,02 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,52 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,24 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км.
Размешчана сярод забалочанага хмызняку. Уздоўж паўночнага берага луг.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.