Барысы (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Барысы́[1] (трансліт.: Barysy, руск.: Борисы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 54 км на поўдзень ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

Вёска
Барысы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
380 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225021
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805011
Барысы на карце Беларусі ±
Барысы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Барысы (Брэсцкі раён)
Барысы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Барысы (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі невялікая вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўласнасць князёў Вітгенштэйнаў. У 1870 годзе адносілася да Падлужскай сельскай грамады. У 1897 годзе прыселак, працавала карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Беларусь» (цэнтр — г.п. Дамачава). У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў, 3 прапалі без вестак.

Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 14 сялянскіх душ (1858)
  • 27 двароў, 176 жыхароў (1897)
  • 18 жыхароў (1905)
  • 26 двароў, 114 жыхароў (1921)
  • 310 жыхароў (1950)
  • 274 жыхары (1970)
  • 124 гаспадаркі, 380 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць