Барыс Львовіч Хігрын
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
Барыс Львовіч Хігрын (1 (14) жніўня 1909, Орша, Расійская імперыя, цяпер Віцебская вобласць Беларусі — 5 ліпеня 1941, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1941)[1].
Барыс Львовіч Хігрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (14) жніўня 1909 |
Месца нараджэння | Орша, Расійская імперыя |
Дата смерці | 5 ліпеня 1941 (31 год) |
Месца смерці | Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Артылерыя |
Гады службы | 1931 - 1941 |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча (1933), у Чырвонай Арміі з 1931 года. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі. У Вялікую Айчыннную вайну з 1941 года на Заходнім фронце. Артылерыйскі дывізіён на чале з капітанам Хігрыным вызначыўся 5 ліпеня 1941 года каля г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці ў баі з танкавай групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Хігрын падбіў 4 танкі гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі Хігрына пастаўлена гармата з мемарыяльнай дошкай.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 26 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 13 сентября (№ 39 (154)). — С. 1.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Барыс Львовіч Хігрын на сайце «Героі краіны»