Барыс Маркавіч Фіх
Барыс Маркавіч Фіх (9 чэрвеня 1923 — 5 ліпеня 1977) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967)
Барыс Маркавіч Фіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 ліпеня 1977 (54 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьБ. М. Фіх нарадзіўся ў вёсцы Грушка (зараз у Каменскім раёне, Малдова). У 1941 годзе скончыў педагагічны інстытут у Ціраспалі, у 1948 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. З 1951 года загадчык кафедры, намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута. З 1954 па 1976 год загадчык кафедры гісторыі, прарэктар па навуковай і навучальнай рабоце ў Гродзенскім педагагічным інстытуце. Б. М. Фіх з’яўляецца аўтарам ідэі стварэння ў 1955 годзе навукова-даследчага гісторыка0краязнаўчага гуртка пры кафедры гісторыі інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьБ. М. Фіх займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і аграрных адносін у 1917—1920 гг, гісторыі краязнаўства, становішча Гродна ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.[1] і ў перыяд усталявання Савецкай улады[1]. 15 студзеня 1960 года ён выступіў на навуковай сесіі, прысвечанай 20-гадоваму юбілею Гродзенскага педагагічнага інстытута з дакладам «Асноўныя праблемы гісторыі г. Гродна»[1]. Таксама Б. М. Фіх кіраваў аўтарскім калектывам, які падрыхтаваў першую сінтэтычную працу па гісторыі Гродна — «Гродно: исторический очерк» (першае выданне адбылося ў 1960 годзе)[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Беларуская ССР. Гродзенская вобласць» (1968), 3-га тома «Гісторыі Беларускай ССР» (1973)[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Гродно: Ист. очерк / Б. М. Фих, Л. В. Аржаева, М. В. Барсегян и др. (1960, 1964 — другое выданне[1])
- Роль комитетов бедноты Витебской губернии в развёртывании социалистической революции в деревне : автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата исторических наук / Фих Б. М. ; Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина, Кафедра истории СССР, 1953.
- Аграрная революция в Белоруссии (1917—1920 гг.) — Мн., 1966.
- Дзевятая пяцігодка і сацыяльнае развіццё савецкага грамадства / Б. Фіх, Ф. Марголін (1972)
- Вопросы организации и методики научно-исследовательской работы студентов вузов БССР : [сборник статей] / под общей редакцией Соломонова А. А. и Фиха Б. М. (1975)
і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Электронная бібліятэка УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418—419. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418—419. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).