Барыс Міронавіч Фельдман

Барыс Міронавіч Фельдман (1890, Пінск, Мінская губерня, Расійская імперыя12 чэрвеня 1937, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, камкор (1935). Член ВКП (б) з 1919. Праходзіў па «справе Тухачэўскага». Расстраляны 12 чэрвеня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна 31 студзеня 1957 г.

Барыс Міронавіч Фельдман
Дата нараджэння 1890(1890)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1937(1937-06-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19181937
Званне
Камкор
Камкор
Камандаваў Кіраванне па камначсаставу РЧСА
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарэвалюцыйны перыяд правіць

Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і сталяра. Яўрэй. Спачуваў рэвалюцыйнаму руху. Неаднаразова арыштоўваўся. У 1913 годзе мабілізаваны ў дзеючую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны (1914—1917 гг.).

Грамадзянская вайна правіць

У маі 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію. У 1918—1922 гг. сакратар штаба Бранскага раёна. У 1919 г. памочнік начальніка аператыўнага аддзела 13-й арміі, начальнік штаба 1-й брыгады 9-й стралковай дывізіі. У 1920 г. памочнік начальніка, а затым начальнік штаба 57-й і 55-й стралковых дывізій. У 1920—1921 гг. начальнік штаба Асобнай брыгады. Пры падаўленні Тамбоўскага сялянскага паўстання ў 1921 годзе камандзір экспедыцыйнага корпуса ў Тамбове.

1937 правіць

У 1937 годзе Барыс Фельдман пераводзіцца на пасаду намесніка камандуючага войскамі Маскоўскай ВА. У маі 1937 года Фельдман зняты з усіх пастоў, выключаны з ВКП(б) і арыштаваны. Расстраляны 12 чэрвеня 1937 г. разам з М. М. Тухачэўскім, І. Э Якірам і іншымі военачальнікамі ў падвале будынка Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР.

У 1957 цалкам рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.

Спасылкі правіць