Барыс Рыгоравіч Ягораў
Барыс Рыгоравіч Ягораў (7 [19] жніўня 1892, Масква — 15 лютага 1972, там жа) — савецкі нейрахірург, акадэмік АМН СССР (1953), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1958).
Барыс Рыгоравіч Ягораў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 (19) жніўня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1972[2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Барыс Барысавіч Ягораў |
Род дзейнасці | нейрахірург, урач |
Навуковая сфера | нейрахірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта у 1915 годзе. Працаваў пад кіраўніцтвам А. В. Мартынава , П. А. Герцэна , М. Н. Бурдэнкі.
У 1947—1964 гадах — дырэктар інстытута нейрахірургіі імя М. Н. Бурдэнкі АМН СССР . Асноўныя працы прысвечаны анатама-фізіялагічнаму абгрунтаванню і распрацоўцы нейрахірургічных аперацый пры пухлінах, траўматычных паражэннях і захворваннях сасудаў, нервовай сістэмы, лячэнню запаленчых захворванняў мозгу, траўмаў нервовай сістэмы, абязбольванню, пластыцы цвёрдай мазгавой абалонкі. Прапанаваў шэраг новых аперацый для выдалення пухлін мозгу і з нагоды неўралгіі трайніковага нерва. Стварыў школу нейрахірургаў.
Член Міжнароднага таварыства хірургаў, Шведскага медыцынскага таварыства і Таварыства нейрахірургаў ЗША, ганаровы член таварыстваў нейрахірургаў ПНР і ГДР, усесаюзных таварыстваў хірургаў і нейрахірургаў. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.
Бацька першага ў свеце касманаўта-ўрача Б. Б. Ягорава.
Зноскі
- ↑ а б Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)