Бастыён I Брэсцкай крэпасці

Брэсцкая крэпасць

Бастыён I — адзін з бастыёнаў Брэсцкай крэпасці, размешчаны паміж тэнальным фронтам і курцінай I фронта Кобрынскага ўмацавання, мае два фасы і два фланкі. Прызначэнне бастыёна I – абстрэльваць мясцовасць.

Славутасць
Бастыён I
52°05′24″ пн. ш. 23°39′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Стан Задавальняючы
Map
Бастыён I на чарцяжы крэпасці Брэст-Літоўск

У 1837-1838 гадах у горжы бастыёна створаны двухпавярховы рэдзюіт, пазней разабраны. У 1865 годзе пад валгангам фасаў бастыёна пабудаваны два казематаваныя парахавыя скляпкі ўмяшчальнасцю па 120 бочачак з зарадамі.

У 1887 годзе пад валгангам бастыёна створаны цагляны цэнтральны парахавы склеп на 7 000 пудаў пораху ў бочачках. Склеп уяўляе сабой казематаваную пабудову з арачным скляпеннем, адным вялікім памяшканнем сховішча, вакол якога зроблена вентыляцыйная галерэя. Па краях збудавання – два ўваходы. Бочачкі з порахам укладваліся ў тры ярусы на драўляных стэлажах.

У 1930-х гадах у горжы бастыёна пабудаваны аднапавярховы будынак пад артпарк 30 палка лёгкай артылерыі  (польск.) войска Польскага. У пасляваенны перыяд ён выкарыстоўвалася як артмайстэрня і спартзала 131 артпалка. Знесены ў 2003 годзе ЖКГ горада Брэста.

У 1941 годзе на стыку левага фланка і левага фаса ўзведзены артылерыйскі паўкапанір № 557 62-га ўмацаванага раёна.

Спасылкі правіць

  • Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)