Батаеўская шкляная мануфактура
Бата́еўская шкляна́я мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў Беларусі ў 1799—1900 гадах у вёсцы Батаева (зараз Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці). Вырабляла аконнае шкло і шкляны посуд. У 1900 працавалі 53 чалавекі, выраблена 15 тысяч скрынак аконнага шкла.
Літаратура
правіць- Батаеўская шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 344.