Батальён забеспячэння вучэбнага працэсу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Батальён забеспячэння вучэбнага працэсу Цэнтра забеспячэння вучэбнага працэсу ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (БЗВП) — падраздзяленне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, месца дыслакацыі — палігон «Белая лужа», каля Барысава. Уваходзіць у склад Цэнтра забеспячэння вучэбнага працэсу Ваеннай акадэміі. Задачай БЗВПа з'яўляецца забеспячэнне практычных заняткаў з курсантамі Ваеннай акадэміі.

Батальён забеспячэння вучэбнага працэсу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Пост ачаплення палігона "Белая лужа"
Гады існавання з 2003 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
Тып батальён забеспячэння вучэбнага працэсу
Колькасць каля 100 чалавек
Дыслакацыя палігон "Белая лужа", Барысаўскі раён
Мянушка БОУП
Камандзіры
Дзеючы камандзір Падпалкоўнік Сулімаў Д.У.

Гісторыя

правіць

Раней палігон «Белая Лужа», прызначаны для ўдасканалення неабходных навыкаў вайскоўцаў, знаходзіўся ў вядзенні 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (цяпер 120-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада). Але ў сувязі з узрослым аб'ёмам задач па практычным навучанні будучых афіцэраў было вырашана перадаць гэты аб'ект у падначаленне галоўнай вайсковай ВНУ краіны. 1 красавіка 2003 года на падставе дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі палігона быў створаны батальён забеспячэння вучэбнага працэсу для аказання тэхнічнай падтрымкі планавых заняткаў курсантаў усіх факультэтаў, а таксама для выканання іншых задач па прызначэнні.

Арганізацыйная структура

правіць
 
Падпалкоўнік Сулімаў Д. У. — камандзір батальёна забеспячэння вучэбнага працэсу

Арганізацыйна БЗВП складаецца з наступных падраздзяленняў:

  • Упраўленне

Тры роты забеспячэння вучэбнага працэсу:

  • Узвод тэхнічнага забеспячэння
  • Узвод матэрыяльнага забеспячэння
  • Аддзяленне сувязі
 
Нарукаўны знак Ваеннай акадэміі
  • Вучэбны палігон
  • Медыцынскі пункт

На тэрыторыі вучэбнага палігона знаходзяцца тры дырэктрысы, чатыры ўчасткі вайсковага стрэльбішча, тактычнае поле і агнявы гарадок. Па штаце тут лічыцца каля 90 адзінак рознай бранетанкавай і спецыяльнай тэхнікі вучэбна-баявой групы. Уся яна засяроджана ў абсталяваным парку, дзе маецца рамонтная база (стацыянарны ПТАР) і тэхналагічнае абсталяванне.

Практычна штодня для забеспячэння планавых заняткаў курсантаў (днём і ўначы) на палігон выходзіць да 30 баявых машын.

На Белалужскім вучэбным палігоне курсанты вучацца страляць са стралковай зброі і ўзбраення баявых машын, пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць тактыку вядзення сучаснага бою.

Служаць на палігоне вайскоўцы тэрміновай службы, якія спачатку атрымліваюць вайсковую спецыяльнасць у 72-гім Аб’яднаным вучэбным цэнтры.

Спасылкі

правіць
  • Мікалай Макарэвіч. С ЮБИЛЕЕМ, БОУП! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (5 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016.