Батні́чны залі́ў (фінск.: Pohjanlahti, шведск.: Bottniska viken) — заліў у паўночнай частцы Балтыйскага мора, знаходзіцца паміж заходнім узбярэжжам Фінляндыі, усходнім узбярэжжам Швецыі і Аландскімі астравамі.

Батнічны заліў
62°09′ пд. ш. 19°30′ у. д.HGЯO
Тыпзаліў 
Плошча117 000 км²
Найбольшая глыбіня295 м
Сярэдняя глыбіня60 м
Батнічны заліў (Швецыя)
Батнічны заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Батнічны заліў з’яўляецца самым паўночным салёным басейнам Еўропы. Паколькі ўздым сушы працягваецца, з вады ўвесь час з’яўляюцца новыя шхеры. Вымярэнні паказваюць, што ўздым сушы ў паўночнай частцы Батнічнага заліва адбываецца з хуткасцю прыблізна 90 см за сто гадоў і 20 см у паўднёвай[1]. Прычынай уздыму з’яўляецца 3-кіламятровы пласт лёду ў ледніковы перыяд, які прадушыў сваёй вагай зямную кару. Максімальны прагін, каля 1000 метраў, прыйшоўся на паўночную частку Батнічнага заліва. Уздым працягваецца ў наш час, і ацэнена, што суша паднімецца яшчэ на 150 метраў і прыкладна праз 2000 гадоў Батнічны заліў ператворыцца ў возера[1]. Аналагічная сітуацыя, але больш маштабная, назіраецца ў Паўночнай Амерыцы ў раёне Вялікіх Азёр.

Салёнасць заліва значна падае з поўдня на поўнач. Калі ў паўднёвай частцы яна адпавядае салёнасці Балтыйскага мора, то ў паўночнай яна настолькі нізкая, што не адрозніваецца на густ, і там жывуць шматлікія прэснаводныя рыбы.

Найбуйнейшыя астравы: Аландскія астравы, Хальмёарна, Хайлуота, Хапаранда.

Гісторыя Батнічнага заліва цесна звязана з гісторыяй дзвюх яго прыбярэжных дзяржаў. На працягу больш шасцісот гадоў (да 1809 г.) Фінляндыя і Швецыя складалі адзіную імперыю, гэтыя краіны дагэтуль звязвае агульная культурная спадчына. Гэта акалічнасць адкрывае сумесныя перспектывы для развіцця рэгіёна вакол Батнічнага заліва. Галоўнае месца ў планах па развіццю належыць дузе Батнічнага заліва, якая ўтварае паўночную канечнасць гэтага ўскрайкавага мора. Батнічная дуга выконвае пасродніцкую ролю на стыку рэгіёнаў двух мораў — Балтыйскага і Баранцавага — і служыць важным транспартным калідорам. Рэгіён Батнічнага заліва мае добрыя магчымасці для таго, каб стаць міжнароднай эканамічнай прасторай і маторам развіцця паўночнай часткі Еўропы.

Зноскі

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць