Хайлуота (фінск.: Hailuoto, шведск.: Karlö) — востраў на захадзе Фінляндыі. Плошча — 200,53 км². Насельніцтва (2021 г.) — 949 чалавек.

Хайлуота
фін. Hailuoto, шведск. Karlö
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча200,53 км²
Насельніцтва949 чал.
Шчыльнасць насельніцтва4,73 чал./км²
Размяшчэнне
65°01′06″ пн. ш. 24°46′12″ у. д.HGЯO
АкваторыяБатнічны заліў
Краіна
Хайлуота (Фінляндыя)
Хайлуота
Хайлуота
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Хайлуота месціцца на паўночным захадзе Батнічнага заліва за 530 км на поўнач ад Хельсінкі. Аддзелены ад кантынентальнай часткі Фінляндыі пралівам шырынёй каля 5,6 км на поўначы і 6,68 км на ўсходзе. Узімку, калі праліў замярзае, арганізуецца зімовая дарога па марскому лёду.

Востраў сфарміраваўся ў выніку ўздзеяння лядовага шчыта, які выклікаў падняцце сушы. Першыя часткі з’явіліся над вадой каля 2000 гадоў таму. Падняцце сушы працягваецца і ў нашы дні. Паўночныя раёны Хайлуота перасечаны градамі і пляжнымі выдмамі. Для астатняга берага адметна чаргаванне пясчаных пляжаў і балот. Для цэнтральнай і паўднёвай частак характэрны марэны і невялікія ўнутраныя азёры. Нетры багаты карбанатамі.

Клімат субарктычны вільготны. Зіма снежная, дзякуючы ўздзеянню навакольнага мора ўзімку тэмпература рэдка бывае ніжэйшай за −10 °C. Улетку яна трымаецца на ўзроўні +12 °C, але паўночныя вятры часцяком рэзка мяняюць надвор'е, і тэмпература можа апускацца ніжэй за 0 °C.

Прырода правіць

На Хайлуота дамінуе лугавая і балотная расліннасць, па ўсяму востраву сустракаюцца хмызнякі і невысокія дрэвы. Востраў знакаміты мноствам птушак.

Гісторыя правіць

Востраў быў стала населены ў пачатку XI ст. выхадцамі з Карэліі, адкуль паходзіць шведская назва Karlö. Фінская назва была дадзена ў гонар паўночных град, якія здалёк нагадваюць хрыбет марскога страшыдлы.

У гады Паўночнай вайны ператварыўся ў месца ратавання шматлікіх бежанцаў з-за ваенных рэйдаў з боку Расіі, аднак у выніку быў захоплены рускімі казакамі, якія забілі тут каля 800 чалавек.

У 1859 г. і 1872 г. былі ўзведзены два маякі. Маяк у вёсцы Мар’яніемі захоўваецца як мясцовая славутасць.

У 1917 г. Хайлуота стаў часткай незалежнай Фінляндыі.

Інфраструктура правіць

Тэрыторыя Хайлуота і некалькіх суседніх малых астраўкоў складае асобны муніцыпалітэт, цэнтрам якога з’яўляецца аднайменная вёска. Усяго на востраве 8 вёсак. Іх жыхары займаюцца жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, абслугоўваннем турыстаў. Працуюць сярэдняя школа, банк, музей мясцовай спадчыны. Хайлуота звязаны паромнай пераправай з Оўлу.

Спасылкі правіць