Бауыржан Момышулы (станцыя метро)
«Бауыржан Момышулы» (каз.: Бауыржан Момышұлы) — станцыя Першай лініі Алма-ацінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Сарыарка» і «Калкаман». Адкрылася 30 мая 2022 года. Ранейшая назва праекта — станцыя «Достык». Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Бауыржан Момышулы.
«Бауыржан Момышулы» каз.: Бауыржан Момышұлы | |
---|---|
Першая лінія | |
Алма-ацінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 мая 2022 |
Даўжыня платформаў, м | 108 |
Шырыня платформаў, м | 15,2 |
Выхад да вуліц | Праспект Абая (Алма-Ата) |
Суседнія станцыі | Сарыарка (станцыя метро) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Будаўніцтва
правіць22 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пачатку будаўніцтва станцый «Сарыарка» і «Дастык».
Увод у эксплуатацыю станцыі «Дастык» быў запланаваны на 2020 год. Аднак у сувязі з поўным прыпыненнем выдзялення фінансавання будаўніцтва гарадскім бюджэтам на 2017—2021 гады тэрміны запуску зменены.
Адкрыццё станцыі некалькі разоў пераносілася, а ў чэрвені 2019 года было абвешчана, што станцыя адкрыецца ў 2021 годзе.
Тэхнічны пуск станцыі адбыўся 30 снежня 2021 года.
30 мая 2022 года станцыя прыняла першых пасажыраў.