Бацішчова (Сафонаўскі раён)

Бацішчова (руск.: Батищево) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне.

Вёска
Бацішчова
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
1627
Плошча
  • 0,52 км²
Насельніцтва
  • 26 чал. (2007)[1]
Тэлефонны код
48142
Паштовыя індэксы
215556
Код АКАТП
Бацішчова на карце Расіі ±
Бацішчова (Сафонаўскі раён) (Расія)
Бацішчова (Сафонаўскі раён)
Бацішчова (Сафонаўскі раён) (Смаленская вобласць)
Бацішчова (Сафонаўскі раён)

Геаграфія

правіць

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 10 км на паўночны ўсход ад Сафонава, у 7 км на паўднёвы ўсход ад прыпынкавага пункта 14 км на чыгуначнай галінцы Дурава — Уладзімірскі Тупік, у 4 км на поўнач ад аўтамагістралі M1, на беразе ракі Вялікая Вержа. Уваходзіць у склад Нікола-Пагарэлаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя

правіць

Вядома прынамсі з 1627 года (згадваецца ў прывілеі польскага караля Жыгімонта III). Да 1861 года ў вёсцы 9 двароў і каля 100 жыхароў.

У пачатку XIX стагоддзя ёю валодаў дваранскі род Леслі. З 5 лютага 1871 года да сваёй смерці ў 1893 годзе тут у ссылцы ў сваім маёнтку жыў і працаваў вядомы навуковец — аграхімік А. М. Энгельгарт[2]. У вёсцы знаходзілася яго вопытная гаспадарка, у якой ён укараніў незвычайную эфектыўную сістэму земляробства — пятнаццаціпольны севазварот. Сюды да Энгельгарта прыязджалі такія вядомыя навукоўцы, як П. А. Костычаў і У. І. Вярнадскі.

Пасля смерці Энгельгарта маёнтак набыло Міністэрства сельскай гаспадаркі, арганізаваўшы тут вопытную сельскагаспадарчую станцыю. Буйнамаштабныя працы разгарнуліся ў 1930-я гады, калі была створана «Заходняя абласная вопытная станцыя паляводства». У перыяд 1929—1941 гадоў працаўнікамі станцыі выведзена 11 высокакультурных гатункаў лёну; у 1937 годзе яна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; у 1940-я гады Смаленская вобласць давала дзясятую частку льновалакна ў краіне. Бацішчава было цалкам спалена ў гады Вялікай Айчыннай вайны, таму вопытная станцыя была арганізавана на новым месцы — у вёсцы Шокіна Кардымаўскага раёна (цяпер — у пасёлку Стадолішча Пачынкаўскага раёна).

Вядомыя асобы

правіць

У вёсцы нарадзіўся гвардыі старшы лейтэнант Аляксей Панасаў, які першы выявіў у маі 1945 года рэшткі Гітлера і Евы Браўн.

Славутасці

правіць
  • Гарадзішча ў 1,5 км ад вёскі.

Зноскі

Спасылкі

правіць
  • Бацішчава / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
  • Бацішчава / Культурная Спадчына Зямлі Смаленскай
  • Бацішчава / Бацішчава ў лёсе А. Н. Энгельгарта і яго сям’і