Уладзімір Іванавіч Вярнадскі
Уладзімір Іванавіч Вярнадскі (руск.: Владимир Иванович Вернадский; 28 лютага (12 сакавіка) 1863 — 6 студзеня 1945, Масква) — расійскі, украінскі і савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясферы.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў дваранскай сям’і, бацька — Іван Васілевіч (1821—1884), прафесар палітычнай эканоміі і статыстыкі, маці — Ганна Пятроўна Канстанцінавіч (1837—1898).
Вучыўся ў класічных гімназіях Харкава і Пецярбурга (1873—1881), на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1881—1885). Настаўнікамі У. Вярнадскага былі буйныя рускія навукоўцы Д. Мендзялееў, В. Дакучаеў, А. Бекетаў, І. Сечанаў і інш. Ва ўніверсітэце У. Вярнадскі пачаў працаваць у галіне прыродазнаўчых навук, праблем філасофіі і навуковага светапогляду. У 1885—1888 гадах У. Вярнадскі працаваў захавальнікам Мінералагічнага кабінета Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1886 годзе У. Вярнадскі ажаніўся. У 1888—1890 гадах у навуковай камандзіроўцы ў Італіі, Германіі і Францыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1890—1911 гадах У. Вярнадскі як прыват-дацэнта, а затым прафесар, выкладаў мінералогію і крышталяграфію ў Маскоўскім універсітэце, абараніў у Пецярбургскім універсітэце магістарскую (1891) і доктарскую (1897) дысертацыі. У 1906 годзе абраны правадзейным членам-ад’юнктам па мінералогіі Пецярбургскай Акадэміі навук і прызначаны загадчыкам мінералагічным аддзяленнем Геалагічнага музея Акадэміі. У 1911 годзе У. Вярнадскі вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у Акадэміі навук і ў 1912 г. быў абраны ў ёй ардынарным акадэмікам па мінералогіі. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Маскве і Пецярбургу склалася навуковая школа У. Вярнадскага ў галіне геалогіі і мінералогіі.
З 1916 г. у навуковай творчасці У. Вярнадскага пачаўся прынцыпова новы якасны этап, які цягнуўся да канца жыцця, — Вярнадскі ўзяўся за сістэматычныя даследаванні жывой прыроды ў атамным і планетарна-касмічным аспектах, а адначасова і за прыродазнаўча-гістарычнае вывучэнне чалавека і чалавецтва, іх сучаснасці і будучага. З канца 1917 года У. Вярнадскі жыў і працаваў ва Украіне і на поўдні Расіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт (27.10.1918) Украінскай Акадэміі навук, у 1920—1921 — рэктар Таўрычаскага ўніверсітэта ў Сімферопалі. У 1921 годзе вяртаецца ў Петраград, але ўжо ў 1922 годзе выязджае ва Францыю, а затым у Чэхаславакію, дзе працягвае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1926 годзе вяртаецца ў Ленінград, а ў 1935 годзе пераязджае ў Маскву. З 1941 года быў у эвакуацыі ў Баравым Казахскай ССР, вярнуўся ў Маскву ў 1943 годзе. Апошнія гады У. Вярнадскі працаваў над выніковай кнігай — «навуковым тастаментам нашчадкам», як называў яе сам, «кнігай жыцця» — «Химическое строение биосферы Земли и ее окружения», падбіраў матэрыял да кнігі ўспамінаў «Пережитое и передуманное».
Памёр у Маскве, пахаваны на Навадзявочых могілках.
Сям’я
правіцьУ 1886 годзе У. Вярнадскі ажаніўся з Наталляй Ягораўнай Старыцкай (1862—1943), разам яны пражылі болей 56 гадоў, як казаў сам Вярнадскі — «душа ў душу, думка ў думку». У сям’і было двое дзяцей — сын Георгій (1887—1973), прафесар рускай гісторыі, дачка Ніна Вярнадская-Толь (1898—1985), урач-псіхіятр. Дзеці засталіся ў эміграцыі ў ЗША.
Дзейнасць
правіцьГрамадская дзейнасць
правіцьЧлен Дзяржаўнага савета (1906, 1907—1911, 1915—1917).
Навуковая дзейнасць
правіцьДзейнасць Вярнадскага аказала велізарны ўплыў на развіццё навук аб Зямлі, на станаўленне і рост АН СССР, на светапогляд многіх людзей. Ён распрацаваў фундаментальныя праблемы сучаснага прыродазнаўства, аказаў вялікі ўплыў на фармаванне экалагічнай свядомасці. У сваіх поглядах на прыроду ішоў ад адзінства Космасу, які эвалюцыянуе ў кірунку да жыцця і павелічэння сілы розуму ў Сусвеце. Вылучаў тры навуковыя карціны свету: абстрактна-механічную (электроны, атамы, фізічныя законы), прыродна-гістарычную, або біясферную (прырода, аплодненая жыццём), і гуманітарную (чалавек разумны і грамадства). «Гэтыя розныя па форме, незалежныя, але якія пранізваюць адна адну карціны свету суіснуюць у навуковай думцы побач, ніколі не могуць быць аб’яднаны ў адно цэлае, у адзін абстрактны свет фізікі або механікі». Падкрэсліваючы значэнне біясфернага светапогляду, Вярнадскі яшчэ ў 1915 папярэджваў пра небяспеку самазнішчэння, пагражаючую чалавецтву ў сусветнай тэрмаядзернай вайне. Аднак на развіццё цывілізацыі вучоны глядзеў з аптымізмам, лічыў, што «ў геалагічнай гісторыі біясферы перад чалавекам адчыняецца велізарная будучыня, калі ён зразумее гэта і не будзе выкарыстоўваць сваю працу і свой розум на самазнішчэнне». Ён марыў, каб навуковая думка аб’яднанага чалавецтва ператварылася ў «геалагічную сілу», якая зменіць прыроду і з дапамогай якой біясфера пяройдзе ў новы стан — наасферу (сферу розуму) і паступова пашырыцца на ўвесь Космас. Больш поўна ідэі Вярнадскага раскрыліся, калі чалавецтва, пачаўшы падпарадкоўваць касмічную прастору, стала ўсведамляць залежнасць свайго зямнога дому ад розуму.
У 1915—1930 гадах старшыня Камісіі па вывучэнні прыродазнаўчых вытворчых сіл Расіі, быў адным са стваральнікаў плана ГОЭЛРО. Камісія ўнесла вялікі ўклад у геалагічнае вывучэнне Савецкага Саюза і стварэнне яго незалежнай мінеральна-сыравіннай базы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д е Колчинский Э. И. Владимир Иванович Вернадский (1863–1945), Vladimir I. Vernadsky (1863–1945) // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 3. — С. 90–93. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Виноградов А. П. Вернадский Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 536–537. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Wladimir Iwanowitsch Wernadski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-14002
- ↑ а б Коваленко С. Д. Научно-организационная деятельность Cельскохозяйственного научного комитета Украины (1918–1927) по координации отраслевых исследований, The Ukranian Agricultural Scientifi c Committee (1918–1927) in Coordination of Scientifi c Research in Agriculture // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 3. — С. 64–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ а б в Гончаров Н. П. Заметки к несостоявшемуся юбилею РАСХН (ВАСХНИЛ), Notes Related to the Failed Anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences (VASKhNIL) // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 3. — С. 58–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
правіць- Аксенов Г. Вернадский. — М., 2001
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мн., 1997.
- Гумилевский Л. Вернадский Архівавана 20 верасня 2007.. — М.: Молодая гвардия, 1988. ISBN 5-235-00225-3
Спасылкі
правіць- Электронны Архіў В. І. Вярнадскага (найбольш поўны збор кніг і артыкулаў)
- Профіль Уладзіміра Іванавіча Вярнадскага на афіцыйным сайце РАН