Баэмунд II (князь Антыёхіі)

Баэмунд II (Баэмунд дэ Тарэнт, фр.: Bohemond de Tarente, 1107 — люты 1130) — князь Антыёхіі (1112—1130) і Таранта (1112—1128).

Баэмунд II
Нараджэнне каля 1108
Смерць люты 1130
Род Атвілі[d]
Бацька Баэмунд I Тарэнцкі
Маці Канстанцыя Французская[d]
Жонка Аліса[d][1]
Дзеці Канстанцыя[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас маленства Баэмунда рэгентамі Антыёхіі былі Танкрэд Тарэнцкі (1111—1112), Ражэр Салернскі (1112—1119) і Балдуін II Іерусалімскі (1119—1126).

У 1126 Баэмунд прыехаў з Апуліі ў Антыёхію, каб прыняць кіраванне княства з рук караля Іерусаліма. У наступным годзе ён ажаніўся з Алісай Іерусалімскай, малодшай дачкой Балдуіна II. Браў удзел у нападзе свайго цесця Балдуіна II на Дамаск. Наступныя некалькі гадоў яго кіравання былі адзначаны канфліктамі з Жасленам Эдэскім і сутыкненнямі на паўночнай мяжы. У 1130 армія Баэмунда II была разбіта арміяй Данішмендаў, і сам ён паў у баі.

Жонка Аліса (1125—1131), дачка Канстанцыя (1127—1163).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.