Пагранічны канфлікт на востраве Даманскі
Баявыя дзеянні на востраве Даманскі 1969 года — адбіццё савецкімі пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з кітайскага боку ў раёне вострава Даманскі (басейн ракі Усуры).
Памежны канфлікт на востраве Даманскі | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 2—15 сакавіка, 11 верасня 1969 | ||
Месца | востраў Даманскі на рацэ Усуры, (СССР, пасля КНР) | ||
Вынік | разгром войскаў КНР, тэрыторыя стала нічыёй[заўв 1] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
У сярэдзіне 1960-х гадоў у Кітаі пачалася «Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя», якая прывяла да ўсталявання ў краіне ваенна-бюракратычнай дыктатуры, павышэння ролі арміі, мілітарызацыі грамадства. Адной з асноў унутранай і знешняй палітыкі КНР стаў ваяўнічы антысаветызм. Пачасціліся правакацыйныя акты з боку Кітая на савецкай граніцы, спробы захопу ўчасткаў тэрыторыі СССР. Кітайскія ўлады размясцілі ў прыгранічных з Савецкім Саюзам раёнах шматлікія падраздзяленні ўзброеных сіл і так званай «працоўнай арміі», разгарнулі будаўніцтва ваенных пасяленняў. Прылеглая да савецкай граніцы паласа тэрыторыі да 200 км шырынёй была аб'яўлена «перадавой лініяй абароны Кітая», з высяленнем мясцовага насельніцтва ў глыбінныя раёны краіны.
У ноч на 2 сакавіка 1969 года каля 300 кітайскіх ваенных парушылі граніцу СССР па рацэ Усуры і высадзіліся на востраве Даманскі. Кітайцы абсталявалі пазіцыі супрацьтанкавымі гарматамі, мінамётамі, гранатамётамі і кулямётамі. Раніцай парушальнікі былі заўважаны савецкай пагранічнай аховай, якая пасля працяглага бою аднавіла граніцу. Загінулі 32 савецкія пагранічнікі, 14 атрымалі раненні.
15 сакавіка 1969 года на востраў Даманскі ўварваўся пяхотны полк Народна-вызваленчай арміі Кітая пры падтрымцы двух танкаў і артылерыі. Бой працягваўся ўвесь дзень, а востраў пераходзіў з рук у рукі восем разоў. Пагранічнікам аказалі падтрымку рэгулярныя часці Савецкай Арміі (падраздзяленні 45-га армейскага корпуса). Загінулі 17 пагранічнікаў і 9 мотастралкоў.
На працягу паўгода пагранічнікі адбівалі спробы кітайцаў высадзіцца на востраў (у тым ліку з прымяненнем рэактыўных установак «Град»).
У верасні 1969 года старшыні ўрадаў СССР і КНР падпісалі пагадненне аб захаванні статус-кво граніцы і непрымяненні зброі пры вырашэнні пагранічных спрэчак. Сітуацыя вакол вострава Даманскі была ўрэгулявана. Абодва бакі працягвалі сцвярджаць, што востраў належыць ім і знаходзіцца пад іх кантролем, але фактычна ён адышоў Кітаю. У пачатку 1990-х гадоў, пасля правядзення дэмаркацыі савецка-кітайскай граніцы, частка астравоў на рацэ Усуры, у тым ліку Даманскі, былі перададзены Кітаю афіцыйна.
Мяркуецца, што пагранічныя канфлікты СССР з Кітаем, хаця і маглі прывесці да поўнамаштабнага сутыкнення з прымяненнем ядзернай зброі, спынілі спробы кітайскага боку сілай аднавіць справядлівасць (паводле кітайскага пункту гледжання) адносна прыналежнасці спрэчных тэрыторый.
Заўвагі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Рябушкин Д. С. Мифы Даманского. — М.: АСТ, 2004. — С. 151, 263—264.