Чайбалсан (горад)
(Пасля перасылкі з Баян-Тумен)
Чайбалсан (манг.: Чойбалсан; да 1941 Баян-Тумен) — чацвёрты па велічыні горад у Манголіі. Адміністрацыйны цэнтр Усходняга (Дарнодскага) аймака. Горад размешчаны на рацэ Керулен на вышыні 747 м над узроўнем мора. У XIX стагоддзі селішча вырасла да памераў горада, стаўшы эканамічным цэнтрам Усходняй Манголіі ўжо ў XX стагоддзі. Да 1941 года горад называўся Баян-Тумен, пазней перайменаваны ў гонар мангольскага камуністычнага палітычнага дзеяча Харлагійна Чайбалсана.
|