Керулен
Керуле́н — рака ў Манголіі і Кітаі.
Керулен | |
---|---|
манг. Хэрлэн гол | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1254 км |
Басейн | 116 400 км² |
Расход вады | 54 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 2393 м |
• Каардынаты | 48°39′21″ пн. ш. 109°13′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Далайнор |
• Вышыня | 539 м |
• Каардынаты | 48°46′04″ пн. ш. 117°03′06″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Возера Далайнор |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі). Плошча басейна 116,4 тыс. км². Пачынаецца на паўднёвым усходзе нагор'я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў возера Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з ракой Аргунь (правы складнік ракі Амур). Здараюцца летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
На Керулене — горад Чайбалсан (Манголія).
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 327. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)