Аргунь
Аргу́нь[1] (у верхнім цячэнні — Хайлар; руск.: Аргу́нь[2], бур. Υргэнэ, манг.: Эргүнэ, эвенк.: Ергэне, кіт.: 额尔古纳河) — рака ў Расіі і Кітаі, правы складнік ракі Амур. Па Аргуні праходзіць частка мяжы Расіі і Кітая.
Аргунь | |
---|---|
руск. Аргунь, бур. Υргэнэ, манг. Эргүнэ, эвенк. Ергэне, кіт. 额尔古纳河 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 164 000 км² |
Расход вады | 340 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Рака Керулен |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Хінган |
• Каардынаты | 49°56′16″ пн. ш. 122°27′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 53°19′56″ пн. ш. 121°28′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
Кітай | Унутраная Манголія, Хэйлунцзян |
Расія | Забайкальскі край |
Краіны | |
Код у ДВР | 20030200112118100000022 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 1620 км, з іх 951 км — памежны ўчастак. Плошча вадазбору 164 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Вялікага Хінгана. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 340 м³/сек, за 425 км ад вусця — 192 м³/с (аб’ём сцёку — 6,06 км³/год)[3]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая[2].
Прытокі: Газімур, Гэньхэ, Урулюнгуй, Карабон, Серабранка, Мулачы, Запісіна, Джэін, Калтарма, Лубія, Будзюмкан, Джэлір, Лугакан і іншыя[4].
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Промахова Е. В. Аргунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Река Аргунь (Хайлар) (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура
правіць- Аргу́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аргу́нь // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 50. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Аргу́нь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 38. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Аргунь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Аргунь // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области — Блаовещенск, 2009. — 242 с. (руск.)