Баяры (Слабадскі сельсавет)
Баяры — вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Вёска
Баяры
|
Гісторыя
правіцьУ 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 28 двароў, 169 жыхароў. У 1904 г. вёска Жоснянскай воласці Вілейскага павета, 296 жыхароў, з 1901 г. працавала школа граматы. У 1908 г. у вёсцы 44 двары, 344 жыхары. У 1921 г. у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 56 двароў, 295 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. 64 двары, 400 жыхароў, арганізаваны калгас імя Сталіна (адноўлены ў 1949 г.). З 1952 ў сяле пачаў працаваць радыёвузел. З 09.04.1954 г. вёска ў складзе калгаса імя Кірава (цэнтр — вёска Старыя Габы).
У 2013 годзе Старагабскі сельсавет быў скасаваны, і Баяры ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[1].
Насельніцтва
правіць- 226 жыхароў (1960)
- 43 двары, 66 жыхароў (1997)
Інфраструктура
правіцьДзейнічаюць крама, бібліятэка, жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
Літаратура
правіць- Bojary, wieś, powiat wilejski, gmina Żośno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 188.