Баі за Хамеру (2020)

Баі за Хамеру — эпізод ваеннага канфлікту ў Тыграі.

Баі за Хамеру
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Дата 911 лістапада 2020
Месца Хамера, Тыграй, Эфіопія
Вынік перамога УС Эфіопіі
Праціўнікі
Эфіопія Узброеныя сілы Эфіопіі
Эрытрэя Узброеныя сілы Эрытрэі
Flag of the Tigray Region.svg Сілы абароны Тыграя:
  • НФВТ
  • • Мясцовае апалчэнне
  • • Спецназ
Камандуючыя
Эфіопія Абій Ахмед Алі Flag of the Tigray Region.svg Дэбрэцыан Гебрэмікаэль
Сілы бакоў
невядома ~400 чалавек[1]
Страты
па меньшей меры 1 забіты і 6 параненых[1] невядомая колькасць забітых, некалькі параненых[1]
Агульныя страты
46 мірных грамадзян загінулі і 200 паранены[1]

БітваПравіць

9 лістапада з горада былі выведзены сілы спецыяльных аперацый НФВТ, пакінуўшы Хамеру выключна на апалчэнне. Войскі перакінулі на іншыя праблемныя ўчасткі фронту. Ніякіх значных абарончых сістэм не было створана, і большасць сіл паўстанцаў былі размешчаны ўздоўж ракі Тэкэзэ, маючы пры сябе аўтаматы Калашнікава, кулямёты і некаторую колькасць снайперскіх вінтовак[1].

Неўзабаве ў лагеры Хеліган ля эрытрэйскай мяжы пачалася першая перастрэлка, дзе на мосце праз Тэкэзэ быў забіты адзін баец УС Эфіопіі. Яшчэ два вайскоўца атрымалі раненні[1]. Пасля з Хелігана пачаўся артылерыйскі агонь. У выніку абстрэлаў загінулі і былі паранены мірныя жыхары, а таксама пашкоджаны розныя збудаванні. Паводле звестак лекараў бальніцы Кахсай Абера, было паранена каля 200 мірных жыхароў і 46 чалавек загінулі. Многія лекары беглі ў суседнія гарады ці Судан[1]. Некаторыя медсупрацоўнікі перавезлі каля 50 параненых у бяспечны Адэбай[2]. Снарады патрапілі і ў ваенныя мэты, такія як закінутая турма, якая ператварылася ў ваенны лагер спецназа НФВТ[1]. Абстрэлы працягвалася да вечара і аднавілася раніцай наступнага дня[1].

10 лістапада федэральныя войскі захапілі аэрапорт Хамера[3]. У той жа дзень мясцовыя апалчэнцы адкрылі кулямётны агонь па салдатах, якія перасякалі мост Тэкезэ з Эрытрэі ў Эфіопію. Да гэтага часу спецназ паўстанцаў ужо вярнуўся ў горад, абстраляўшы з цяжкага ўзбраення эрытрэйскую тэрыторыю, але потом зноў пакінуў Хамеру і рушыў на цэнтральны Тыграй[1].

Каментуючы бітву за горад, прэзідэнт рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў баявых дзеяннях на баку ўрада ўдзельнічае эрытрэйская армія. Аднак урад Эрытрэі адмаўляў свой удзел у вайне[4][3].

11 лістапада мясцовыя апалчэнцы цалкам страцілі кантроль над Хамерай[1][5].

НаступствыПравіць

Пасля захопу горада тут адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў. Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[6][7] і ўрадавай арміі[8].

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям,. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[9].

ЗноскіПравіць

  1. а б в г д е ё ж з і к Ethiopia: Unlawful Shelling of Tigray Urban Areas (англ.). Human Rights Watch (11 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021.
  2. Tigray crisis: How Ethiopian doctors fled militia attacks(англ.), BBC News (17 снежня 2020).
  3. а б Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray (англ.). www.aljazeera.com.
  4. Ethiopia's Tigray crisis: US calls for Eritrea troops to withdraw(нявызн.), BBC News (27 студзеня 2021).
  5. Ethiopia bombs Tigray arms depots, thousands flee fighting (англ.). France 24 (11 лістапада 2020).
  6. Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray (11 лістапада 2020).
  7. After the bombs they attacked with knives, claim Ethiopians fleeing peace prize winner's war (23 November 2020).
  8. 'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees (2 снежня 2020).
  9. 70 clandestine burial pits found in Humera-reports (29 лістапада 2020).