Баі за горы Нафуса
Баі за горы Нафуса — серыя ўзброеных сутыкненняў у гарах Нафуса і на прылеглых раўнінах заходняй частцы Лівіі паміж прыхільнікамі Кадафі і лівійскімі паўстанцамі падчас грамадзянскай вайны 2011 года. Горны масіў меў стратэгічнае значэнне з-за яго непасрэднай блізкасці да сталіцы Трыпалі. Нароўні з горадам Місурата, раён гор Нафуса быў адным з асноўных апорных пунктаў паўстанцаў у Трыпалітаніі.
Баі за горы Нафуса | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
Дата | 1 сакавіка — 18 жніўня 2011 | ||
Месца | горы Нафуса | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Наступленне ўрадавай арміі (сакавік—красавік)
правіць1 сакавіка войскі Кадафі штурмам узялі падкантрольны рэвалюцыянерам Гар’ян, адціснуўшы апазіцыянераў на захад. Цэнтрамі супраціву засталіся толькі гарады Налут, Джаду, Зінтан і Яфран, а таксама населеныя пункты Калаа і Кікла.
16 сакавіка войскі Кадафі прыступілі да штурму горада Зінтан, накіраваўшы туды 15 танкаў і 40 бронетранспарцёраў, артпадтрымку якім аказвалі сістэмы залпавага агню[4], ажыццявіўшы 3 атакі. Тым не менш, узяць горад яны не змаглі.
3 красавіка Налут, Кіклу, Зінтан і Яфран былі ўзяты ў аблогу ў выніку наступленне войскаў Кадафі, аднак цяжкадаступная горная мясцовасць і жорсткі супраціў амазігaў спынілі лаялістаў. У гарадах была прыпынена падача электраэнергіі[5].
Варта адзначыць, што ўстойлівасць абароны паўстанцаў у гарах Нафуса забяспечвалася падтрымкай абложаных гарадоў з дапамогай французскай авіяцыі, якая скідвала для тых грузы (уключаючы ўзбраенне і боепрыпасы) на парашутах. Акрамя таго, забеспячэнне паўстанцаў вялося і з выкарыстаннем двух палявых аэрадромаў[5]. Аднак супраціў абложаных паступова аслабеў і гарады пераходзілі пад кантроль урадавых войскаў. Першым захоплены Кіклу (4 красавіка), апошнім — Яфрэн (15 мая)[5]. Некаторыя населеныя пункты працягвалі змагацца аж да чэрвеня.
У другой палове красавіка лаялісты пачынаюць чарговае наступленне ў Нафусе з мэтай адцягнуць на сябе частку авіяцыі НАТА з іншых абласцей Лівіі і палегчыць становішча групоўкі ўрадавых войск у Місураце[5].
Бітва за Вазін (красавік—ліпень)
правіць21 красавіка атрады мяцежнікаў паспрабавалі штурмам узяць Вазін, але сустрэлі жорсткі супраціў з боку ўрадавай арміі[6]. Аднак крыху пазней паўстанцы змаглі заціснуць лаялістаў паміж горадам і Тунісам, тым самым блакаваўшы цэлую роту. У выніку 105 вайскоўцаў лівійскай арміі збеглі ў Туніс, дзе яны здаліся туніскім уладам[7][8].
Тым часам у самім горадзе мяцежнікі арыштавалі 13 чалавек, якія сімпатызавалі ўраду Муамара Кадафі. Неўзабаве аднавіліся пастаўкі з Туніса ў паўстанцкія атрады Нафускіх гор[9].
24 красавіка сілы лаялістаў пачалі абстрэльваць пазіцыі паўстанцаў блізу Вазіна.
28 красавіка ўрадавыя сілы вярнулі пад свой кантроль Вазін, адкінуўшы паўстанцаў да мяжы, дзе баі працягваліся на ўскраінах туніскага пагранічнага горада Дэхіба[10]. Паведамлялася, што некалькі мяцежнікаў былі забіты, а яшчэ некалькі захоплены ў палон. На працягу дня мяцежнікі паспрабавалі контратакаваць. Баі працягваліся і ўначы, але паўстанцам не ўдалося дасягнуць значных вынікаў[10][11][12][13].
На наступную раніцу ў сутыкненнях на баку паўстанцаў прыняла ўдзел туніская армія. Туніскія вайскоўцы змаглі адкінуць назад войскі ўрада. Аднак аб’яднаным сілам ПНС і Туніса ўзяць Вазін не ўдалося[14]. Горад атрымалася ўзяць толькі праз некалькі дзён.
1 мая ўрадавыя сілы абстралялі тэрыторыю Туніса[15].
7 мая адноўленыя баявыя дзеянні ў Вазіне прывялі да ўзмацнення абстрэлаў тэрыторыі Туніса. Улады Туніса былі вымушаны эвакуіраваць ўсё мясцовае насельніцтва ў прымежным горадзе Дэхіба. Прыкладна 100 снарадаў упалі на тэрыторыі Туніса, у выніку чаго адзін дом быў пашкоджаны, аднак ахвяраў не было. Туніскія ўлады заявілі, што сітуацыя «вельмі небяспечная» і што яны будуць рабіць усё, каб абараніць сваю краіну.
Праз дзевяць дзён, 16 мая, туніскія войскі прадухілілі спробу перасячэння мяжы 200 салдат урадавай арміі. На здзіўленне, усё прайшло мірна і без прымянення зброі.
9 ліпеня аднавіліся сутыкненні ў Вазіне. Неўзабаве паўстанцы змаглі адкінуць ўрадавую армію ад горада. Узяцце Вазіна дазволіла арганізаваць пастаўкі зброі з Туніса да паўстанцаў.
Пераход ініцыятывы да паўстанцаў (чэрвень—ліпень)
правіцьАдкрыццё наземнай сувязі з Тунісам палегчыла становішча паўстанцаў Нафуса, але не змагло перашкодзіць усталяванню кантролю фарміраванням урада над большай часткай рэгіёна і працягу аблогі астатніх берберскіх населеных пунктаў. Тым не менш, захоп Вазіна меў сапраўды вызначальнае значэнне як для ходу баявых дзеянняў у дадзеным рэгіёне Лівіі, так і для ўсёй грамадзянскай вайны ў цэлым. Умацаваўшы сваё становішча, паўстанцы пачалі ўсталёўваць кантроль над паўднёвай дарогай з Налута ў Зінтан. 1 чэрвеня яны пачалі аперацыю па дэблакаванні Яфрэна шляхам захопу ўчастка паўночнай дарогі ў горад. Яфрэн быў канчаткова вызвалены ад сіл лаялістаў 6 чэрвеня.
Пасля дзеянні паўстанцаў былі накіраваны на прасоўванне з Яфрэна ў бок Гар’яна, што дазволіла ім 14 чэрвеня адбіць у кадафістаў Кіклу, а таксама ўсталяваць кантроль над участкам паўднёвай дарогі з Зінтана ў Яфрэн. 28 чэрвеня паўстанцамі былі захоплены ваенныя склады ў Эль-Каа ў пустыні на поўдзень ад Зінтана, дзе знаходзіліся танкі і БМП.
Бітва за Гар’ян (жнівень)
правіць13 жніўня паўстанцы атакавалі Гар’ян. Войскі паўстанцаў былі ў добрай форме, а сілы Кадафі адступалі, але, тым не менш, яны змаглі перагрупавацца і контратакаваць[16]. 14 жніўня паўстанцы заявілі, што нягледзячы на супраціў войскаў Кадафі, ім удалося захапіць 70 працэнтаў горада[17][18]. 15 жніўня паўстанцы заявілі, што ўвесь горад знаходзіцца пад іх кантролем[19][20]. 17 жніўня войскі Кадафі распачалі спробу штурму Гар’яна[21]. 18 жніўня лаялісты былі цалкам выбіты з горада, гэта пацвердзіў карэспандэнт Reuters. Прыхільнікі ўрада адступілі на поўнач[22].
Узяцце Гар’яна дазволіла паўстанцам пачаць наступленне на поўнач, у першую чаргу на Трыпалі. Адначасова мяцежнікі працягнулі развіваць наступленне на Эз-Завію[23].
Зноскі
- ↑ "Tunisia troops clash with Gaddafi forces -resident". Reuters. 29 April 2011. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2016. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ "Nato takes control of enforcing Libya no-fly zone". 25 March 2011. Праверана 26 March 2011.
- ↑ "UN clears way for Libyan no-fly zone". 18 March 2011.
- ↑ Войска Каддафи начали штурм города Зинтан//Фонтанка.ru,16.03.2011 г.
- ↑ а б в г Битва за нагорье Нафуса
- ↑ Libya Live Blog - April 21 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ Eileen Byrne. Libyan rebels seize western border post (англ.). Financial Times (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ Libya Live Blog - April 22 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (21 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ "Rebels make advances seize border crossing". Sydney Morning Herald.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Libya Live Blog - April 28 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2011. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ New clashes between Libyans at Tunisia border post (англ.)(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
- ↑ WRAPUP 1-Libya angers Tunisia as war briefly crosses border (англ.)(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2014. Праверана 3 лістапада 2014.
- ↑ C. J. Chivers. Rebels Register Small Gains in Western Libya (англ.)(недаступная спасылка). The New York Times (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ Libya Live Blog - April 29 (англ.)(недаступная спасылка). Aljazeera.net (28 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 April 2011. Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ "Libyan artillery rounds land in Tunisian town". Reuters(англ.). 1 May 2011. Архівавана з арыгінала 4 мая 2011. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Gaddafi defiant as rebels claim gains in west — Africa — Al Jazeera English
- ↑ Al Jazeera Libya Live Blog Архівавана 31 студзеня 2012.
- ↑ Reuters. Libyan rebels say they attack town south of Tripoli Архівавана 26 верасня 2012.
- ↑ Qaddafi Defiant As Libyan Rebels Enter Key Towns Near Tripoli
- ↑ Gaddafi defiant, rebels put capital under siege Архівавана 16 жніўня 2011.
- ↑ Refugees Flee Libya Oil City as Qaddafi Forces Dig In
- ↑ Libyan rebels seize refinery, eye Tripoli Архівавана 18 кастрычніка 2012.
- ↑ Tarek Amara, Missy Ryan,Robert Birsel, Joseph Nasr, Douglas Hamilton, Angus MacSwan Libyan rebels advance on Zawiyah, battle in Brega Архівавана 18 жніўня 2011. //Reuters, 13 August 2011