Баўнці (астравы)
Астравы Ба́ўнці (англ.: Bounty Islands) — архіпелаг на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 1,35 км². Сталага насельніцтва няма.
Баўнці | |
---|---|
англ. Bounty | |
![]() Птушкі на скалах | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 22 |
Агульная плошча | 1,35 км² |
Найвышэйшы пункт | 88 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
47°45′ пд. ш. 179°02′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Гісторыя Правіць
Астравы былі адкрыты ў 1788 г. Вільямам Блаем, капітанам знакамітага брытанскага судна «Баўнці». Менавіта ён даў назву архіпелагу. У апісанні адкрытых астравоў значылася: «Голыя і пустынныя».
У 1807 г. брытанскае судна «Сідней» высадзіла на астравах групу новазеландскіх маары на чале з правадыром Руатара, які імкнуўся дасягнуць Вялікабрытаніі для сустрэчы з каралём Георгам III. Брытанцы прапанавалі маары паляваць на ластаногіх, каб іх скурамі аплаціць праезд. Аднак рабінзанада новазеландцаў ператварылася ў трагедыю. Яны пакутавалі ад голаду і холаду, так што, калі «Сідней» вярнулася за імі, трое маары загінула. Аднак астатнія здолелі назапасіць 8000 скур.
У першай трэці XIX ст. Баўнці ператварыліся ў папулярны маршрут для паляўнічых на ластаногіх. У выніку іх драпежнай дзейнасці ў 1831 г. засталося ўсяго 5 жывёлін.
У 1998 г. астравы разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфія і прырода Правіць
Архіпелаг Баўнці знаходзіцца ў 700 км на паўднёвы ўсход ад Новай Зеландыі. Уяўляе сабою тры групы дробных астравоў і гранітных скал агульнай плошчай 135 га.
Клімат субарктычны марскі. Сярэдняя тэмпература жніўня 5,5 °C, лютага 11 °C.
Флора сушы вельмі бедная, прадстаўленая лішайнікамі і зялёным багавіннем, што расце сярод скал, абароненых ад паўднёвых антарктычных вятроў. Галоўнае багацце астравоў Баўнці — гэта марскія птушкі, якіх тут налічваецца 12 розных відаў (пінгвіны, гарбаткі, буравеснікападобныя). 3 з іх знаходзяцца пад пагрозай вымірання.
Спасылкі Правіць
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 877 рус. • англ. • фр. |