Беатрыс Адад Мая (парт.: Beatriz Haddad Maia; нар. 30 мая 1996 года, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022) разам з Ганнай Данілінай; пераможца сямі турніраў WTA (з іх тры ў адзіночным разрадзе).

Тэніс
Беатрыс Адад Мая
парт.-браз. Beatriz Haddad Maia[1]
Нарадзілася 30 мая 1996(1996-05-30)[2][1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Рост 185 см
Вага 78 кг
Прафесійная кар’ера 2011 — ц.ч.
Вядучая рука левая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Рафаэль Пак’яронэ
Прызавыя грошы 7 312 832 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 461–241[2]
Тытулы 3 WTA, 1 WTA 125K, 17 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 10 (12 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2018, 2019, 2022)
Францыя 1/2 фіналу (2023)
Уімблдан 4-ы раўнд (2023)
ЗША 2-і раўнд (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 172–99[2]
Тытулы 5 WTA, 1 WTA 125K, 9 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 12 (9 студзеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2022)
Францыя 2-і раўнд (2022)
Уімблдан 3-і раўнд (2017, 2022)
ЗША 3-і раўнд (2022)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[3]
Апошняе абнаўленне: 8 ліпеня 2023 года

Агульная інфармацыя

правіць

Беатрыс пачала займацца тэнісам ва ўзросце пяці гадоў. Валодае двухручным ударам злева з рабочай рукі.

Спартыўная кар’ера

правіць

У юніёрскім рэйтынгу Адад Мая дасягнула максімальна 15-га месца. Першы тытул у дарослай кар’еры выйграла ў 2010 годзе на парным 10-тысячніку з цыклу ITF. Першы падобны турнір у адзіночным разрадзе выйграла ў кастрычніку 2011 года. У лютым 2012 года Беатрыс згуляла першы матч за зборную Бразіліі ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У лютым 2013 года адбыўся яе дэбют у асноўных спаборніцтвах WTA-тура, калі Адад атрымала спецыяльнае запрашэнне на турнір у Фларыянопалісе. У лютым 2015 года яна на яшчэ адным турніры ў Бразіліі — у Рыа-дэ-Жанэйра ўпершыню прайшла ў чвэрцьфінал узроўню WTA-тура. У красавіку таго ж года ў пары з суайчынніцай Паулай Крысцінай Гансалвес яна выйграла першы тытул у туры на парных спаборніцтвах у Багаце. У лістападзе 2016 года Адад Мая выйграла запар два 50-тысячнікі з цыклу ITF, што праводзіліся ў ЗША.

Допінгавы скандал

У ліпені 2019 года Адад Мая была адхілена ад спаборніцтваў. Яе допінг-проба, узятая падчас спаборніцтваў у Багаце, дала станоўчы вынік. У мачы бразільянкі былі знойдзены селектыўныя мадулятары андрагенных рэцэптараў, якія забаронены WADA[4].

Вяртанне пасля дыскваліфікацыі

Вяртанне на корт адбылося праз год. У верасні 2020 года Адад Мая згуляла на 25-тысячніку ITF у Партугаліі і змагла выйграць яго. Восенню яна ў цэлым выйграла чатыры тытулы на невялікіх турнірах з цыклу ITF. У верасні 2021 года бразільянка выйграла два тытулы на 60-тысячніках ITF, якія праводзіліся ў Швейцарыі.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

правіць
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 15 13
2021 82 481
2020 358 588
2019 120 271
2018 184 244
2017 65 106
2016 211 477
2015 198 121
2014 335 349
2013 288 361
2012 582 819
2011 746 714


Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць