Бежанцы 1915—1922

беларускі дакументальны фільм

«Бе́жанцы 1915—1922» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Юрыем Калінай на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе[1][2].

Бежанцы 1915—1922M:
Бежанцы 1915—1922
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Белсат
Працягласць 49 хв.
Краіна
Мова польская
Год 2017

Сюжэт правіць

Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расійскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія сем’і, некаторыя ўцякаюць самі, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысяч вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы і бамбаванне з боку немцаў. Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліна і Хэлма, іншыя заходнія рэгіёны Расійскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы пусцеюць. Бежанцы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы і рускія, а таксама палякі, яўрэі, літоўцы, латышы і армяне. Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі каля трох мільёнаў чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ стагоддзі ў гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 57 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы. І знайшлі тут спаленыя гаспадаркі, занядбаныя землі, голад і недавер з боку ўладаў. Але ім пашчасціла выжыць, бо каля 30 % бежанцаў не перажылі выгнання. Гэты незвычайны і трагічны досвед трох мільёнаў чалавек не дачакаўся сваіх даследнікаў. Літаратуры на гэтую тэму вельмі мала, захавалася няшмат успамінаў. У Беларусі, як і ў Расіі, пра гэтую з’яву не ведаюць. У гістарычным наратыве таго перыяду дамінуюць апісанні ваенных дзеянняў. Сяляне не вялі дзённікаў, а вусныя гісторыі збольшага забытыя. Фільм — гэта часткова сямейная гісторыя. Прабабка рэжысёра Зоф’я выехала з малой вёскі Кашэлі Бельскага ўезду Гродзенскай губерні ў казацкую станіцу Сцяпное Мацюніна Саратаўскай губерні. Там яна нарадзіла дачку Надзею. Зоф’я назвала гэтак дзіця, бо спадзявалася, што неўзабаве да іх далучыцца ейны муж Якуб, мабілізаваны ў царскую армію. Яна не ведала, што муж загінуў на фронце. Ён так і не пабачыў дачкі…

Здымачная група правіць

  • сцэнарыст і рэжысёр — Юрый Каліна
  • аператар — Кшыштаф Венцкоўскі
  • гук — Анджэй Тафілюк, Вячаслаў Крук, Яцэк Дземідовіч

Зноскі

  1. "У Беластоку пакажуць фільм Юрыя Каліны «Бежанцы. 1915–1922»". Белсат. 25 верасня 2017. Архівавана з арыгінала 27 верасня 2017. Праверана 2020-05-01.
  2. "Фільм Юрыя Каліны „Бежанцы. 1915-1922" пакажуць у Гародні". Беларускае Радыё Рацыя. 27 кастрычніка 2017. Архівавана з арыгінала 11 красавіка 2021. Праверана 2020-05-01.

Спасылкі правіць