Белае (возера, Расонскі раён, басейн Дрысы, каля вёскі Межна)
Бе́лае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, прыкладна за 2,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Межна.
Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,16 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,7 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На поўдні з возера выцякае ручай у Дрысу.
Літаратура
правіць- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)